Дабрамысленскае вадасховішча

Дабрамы́сленскае вадасховішча — вадасховішча ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці.

Дабрамысленскае вадасховішча
Каардынаты: 54°56′16″ пн. ш. 30°41′21″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Лёзненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 167/158 м
Даўжыня 8 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 1,16 км²
Аб'ём 0,00225 км³
Найбольшая глыбіня 6,7 (5[1]) м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Плошча вадазбору 700 км²
Упадаюць рака Чарніца
Выцякаюць рака Чарніца
Год напаўнення 1962
Дабрамысленскае вадасховішча (Беларусь)
Дабрамысленскае вадасховішча
Дабрамысленскае вадасховішча
Дабрамысленскае вадасховішча (Віцебская вобласць)
Дабрамысленскае вадасховішча
Дабрамысленскае вадасховішча

Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лёзна, каля аграгарадка Дабрамыслі. Створана ў 1962 годзе плацінай на рацэ Чарніца для энергетычных (Дабрамыслінская ГЭС) і рэкрэацыйных мэт.

Плошча паверхні 1,16[1] км². Найбольшая глыбіня 6,7 (5[1]) м, сярэдняя 1,9[1] м. Даўжыня 8 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Аб’ём вады 2,25 млн м³. Плошча вадазбору 700 км².
Катлавіна выцягнутая ў рачной даліне. Берагавая лінія моцназвілістая, правы бераг пад лесам, левы забалочаны. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 145,4 млн м³.

На вадазборы вадасховішча знаходзіцца возера Буёўскае. На беразе вадасховішча размешчана база адпачынку «Энергетык», паляўніча-рыбалоўная[2] база.

Зноскі

  1. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура правіць

  • Дабрамысленскае вадасховішча // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 154.
  • Грачухіна Т. Д. Дабрамысленскае вадасховішча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 151.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць