Давыд Львовіч Глінскі
Давыд Львовіч Глінскі (26 чэрвеня 1857, Гродна — пасля 1916) — беларускі ваенны ўрач, падарожнік і аўтар медыцынскіх і мемуарных твораў. Доктар медыцыны (1893)[1].
Давыд Львовіч Глінскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1857 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1916 |
Род дзейнасці | урач, ваенны ўрач, падарожнік, пісьменнік |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] (1893) |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьНарадзіўся ў сям’і святара. Месцам яго нараджэння лічыцца Гродна, але сам ён лічыў сябе ўраджэнцам Валынскай губерні[2]. Пасля заканчэння Валынскай духоўнай семінарыі ў 1877 годзе паступіў у Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію, якую паспяхова скончыў у 1882 годзе на казённы кошт і быў накіраваны на ваенную службу[2].
Ваенная служба
правіцьУ 1882 годзе быў прызначаны малодшым урачом лятучых артылерыйскіх паркаў Варшаўскай акругі[2]. У 1886 годзе па ўласнай ініцыятыве дамогся пераводу ў Елізаветградскі лазарэт на пасаду малодшага ўрача. У 1889 годзе быў прыкамандзіраваны ў Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію для падрыхтоўкі па ваенна-палявой хірургіі. Адначасова з вучобай яму ўдалося падрыхтавацца да экзаменаў і ў 1890 годзе сдаць на ступень доктара медыцыны[2].
Па запрашэнні І. П. Паўлава ў студзені 1891 года Д. Глінскі быў прыкамандзіраваны да Інстытута эксперыментальнай медыцыны , дзе ствараўся аддзел фізіялогіі[2]. За кароткі час ён здолеў падрыхтаваць і паспяхова абараніць дысертацыю «Да фізіялогіі кішак»[2].
У 1891 годзе Ваенным міністэрствам пераведзены для працягу службы ў Гродна[2], дзе яго прызначылі на пасаду малодшага ўрача. Д. Глінскі стаў займацца хірургіяй, але не пакінуў цікавасці да фізіялогіі стрававання. У 1892 годзе быў павышаны ў пасадзе і прызначаны старшым урачом 103-га Петразаводскага пяхотнага палка[2].
У 1892 годзе ў складзе групы афіцэраў Гродзенскага гусарскага палка ажыццявіў коннае падарожжа ў Індыю[1].
У 1895 годзе Д. Глінскі на правах прыкамандзіраванага апынуўся ў Маскве ў Лабараторыі І. П. Паўлава, дзе здолеў распрацаваць мадыфікаваную фістулу і аперацыю па яе накладванні на слінныя залозы. Такім чынам ён першым у свеце здолеў прапанаваць арыгінальную методыку атрымання чыстай, не змяшанай з ежай сліны. З-за неабходнасці вяртання ў Гродна і занятасці службай Д. Глінскі не здолеў апублікаваць вынікі, атрыманыя пад кіраўніцтвам І. Паўлава, але 13 мая 1895 года на чарговым паседжанні Таварыства рускіх урачоў Пецярбурга ён выступіў з дакладам «Пра вопыт доктара Глінскага над работай слінных залоз», пазней яго даклад быў апублікаваны ў «Трудах общества…»[2]. Дзякуючы гэтаму фістулы «па Глінскім» атрымалі вядомасць і шырокае прымяненне не толькі ў Расіі, але і за мяжой[2].
Падчас італа-эфіопскай вайны 1895-1896 гадоў . у 1896-97 гадах дабраахвотна, як хірург атрада Расійскага Чырвонага Крыжа[2], удзельнічаў у аказанні дапамогі Эфіопіі (Абісініі)[1].
У 1900 годзе яму прысвоены чын стацкага саветніка, і ён прызначаны начальнікам адзела Пецярбургскага завода ваенна-ўрачэбных нарыхтовак[2].
У 1907 годзе прыняты на службу ў Галоўнае ваенна-медыцынскае ўпраўленне ваеннага міністэрства, дзе займаў кіруючыя пасады. За дасягнутыя поспехі атрымаў чыны сапраўднага стацкага саветніка, потым тайнага саветніка. З 1913 года складаўся дарадчым членам ваенна-санітарнага вучонага камітэту[2].
Пасля 1916 года лёс невядомы[2].
Грамадская дзейнасць
правіцьБыў актыўным членам Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні, часта выступаў на паседжаннях з дакладамі. Па яго ініцыятыве праведзена абследванне стану зроку вучняў школ Гродна[2].
У Вільні і Гродне выступаў з публічнымі лекцыямі пра Эфіопію[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьДысертацыя прысвечана вывучэнню ўплыву псіхічнага раздражнення на выдзяленне страўнікавага соку ў сабак[2]. Пры гэтым Д. Глінскі распрацоўваў і шырока прымяняў поліфістульныя методыкі[2].
Навуковыя творы
правіць- К физиологии кишек : дисертация на степень доктора медицины Д. Л. Глинского. ― Санкт-Петербург, 1891. (В51364)
Пісьменніцкая дзейнасць
правіцьАўтар успамінаў пра італа-эфіопскую вайну[1].
Асобныя творы
правіць- Харрар и его обитатели / [Д. Глинский]. — Гродна : Губ. тип., 1897. — [2], 36 с
- Жизнь русского санитарного отряда в Харраре : (Из воспоминаний об Абиссинии) / [Д. Глинский]. — Гродна : Губ. тип., 1899. — 38 с.; 19.
Узнагароды
правіцьЗа аказанне медыцынскай дапамогі падчас эпідэміі сыпнога тыфу[3] атрымаў:
- Эфіопскую зорку 2-й ступені
- памятны знак Абісінскага Чырвонага Крыжа
За арганізацыю ваенна-медыцынскай дапамогі атрымаў:
- Ордэн Святой Ганны
- Ордэн Святога Станіслава 2-й і 3-й ступені
Адрасы
правіцьУ Санкт-Пецярбургу жыў па наступных адрасах[4]:
- на 1900—1901 годы — Архіерэйская , 5
- на 1904—1905 годы — Апцекарская набярэжная , 8
- на 1907—1909 годы — Шамшава , 9
- на 1910 год — Шырокая, 25
- на 1911—1913 годы — 9-я лінія , 26
- на 1914—1916 годы — набярэжная р. Карпаўкі , 19
Спадчына
правіцьУ Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва захоўваюцца лісты Глінскага Давыда Львовіча да Панцялеева Лангіна Фёдаравіча (Крайнія даты: 1 студзеня 1813-12 сакавіка 1917. Колькасць лістоў: 3. Шыфр: ф. 1691 воп. 1 адз. зах. 154)[4].
Зноскі
- ↑ а б в г Глинский, Давид Львович (1857— после 1916) (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р ФИСТУЛЫ СЛЮННЫХ ЖЕЛЕЗ «ПО ГЛИНСКОМУ» (руск.)
- ↑ а б Здоровье всегда и для всех. К 70-летию основания ВОЗ Архівавана 4 кастрычніка 2018. (руск.)
- ↑ а б Игнатович Ф. И. канд. мед наук Гродно Беларусь (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
- Наследники Гиппократа : Белорусы в истории мировой медицины / Валерий Ермоленко // Новая Немига литературная. — 2009. — № 3. — С. 125—142.