Дакерамічны перыяд у Андах

Дакерамічны перыяд у Андах (ісп.: Precerámico Andino) — ранні этап развіцця археалагічных культур у дакалумбавую эпоху захаду Паўднёвай Амерыкі на працягу прыкладна 15 тысячагоддзя да н.э. — 2 тысячагоддзя да н.э.

Дакерамічны перыяд у Андах
палеаліт, мезаліт і неаліт
Піраміда Эль-Параіза ў Перу
Геаграфічны рэгіён Паўднёвая Амерыка
Лакалізацыя Паўднёвая Амерыка
Датаванне 15 тысячагоддзе да н.э.2 тысячагоддзе да н.э.
Носьбіты індзейцы
Тып гаспадаркі паляванне, збіральніцтва, земляробства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Традыцыя

правіць

Перыяд быў упершыню вылучаны амерыканскімі даследчыкамі Дж. Х. Роў[en] і Э. Лэнінгам[en] на аснове археалагічных знаходак на поўдні Перу. Пазней распаўсюджаны на ўвесь Андскі рэгіён. Ахоплівае вялікі прамежак часу ад з’яўлення першых людзей да развіцця земляробчых культур.

Класічная перыядызацыя

правіць

Класічная перыядызацыя болей адпавядае развіццю археалагічных культур Перу:

  • Дакерамічны перыяд I (да 9500 г. да н.э.): з’яўленне чалавека і першых каменных прылад
  • Дакерамічны перыяд II (9500 г. да н.э. — 8000 г. да н.э.): распаўсюджванне тэхналогіі ручных каменных секлаў
  • Дакерамічны перыяд III (8000 г. да н.э. — 6000 г. да н.э.): узнікненне некалькіх прыбярэжных традыцый
  • Дакерамічны перыяд IV (6000 г. да н.э. — 4200 г. да н.э.): кліматычныя змены падштурхоўваюць пераход ад палявання і збірання да ранняга земляробства
  • Дакерамічны перыяд V (4200 г. да н.э. — 2500 г. да н.э.): стабілізацыя ўзбярэжжа, пацяпленне, вырошчванне гарбузоў, перцу, фасолі, бавоўніку
  • Дакерамічны перыяд VI (2500 г. да н.э. — 1800 г. да н.э.): узнікненне манументальнай архітэктуры і шырокае распаўсюджванне ткацтва

Сучасная перыядызацыя

правіць

Сучасная перыядызацыя распрацавана на аснове знаходак у розных рэгіёнах Андаў і ў адпаведнасці з існуючымі перыядызацыямі іншых археалагічных культур Новага Свету:

Спасылкі

правіць