Даменіка Вівіяні
Даменіка Вівіяні (італ.: Domenico Viviani; 29 ліпеня 1772 — 15 лютага 1840) — італьянскі біёлаг, спецыяліст па мікалогіі, брыялогіі, батаніцы, заалогіі і мінералогіі.
Даменіка Вівіяні | |
---|---|
італ.: Domenico Viviani | |
Дата нараджэння | 29 ліпеня 1772[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 1840[1][2] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | батанік, біёлаг |
Навуковая сфера | батаніка, мікалогія, брыялогія |
Месца працы | |
Член у |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Viv.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Кароткая біяграфія
правіцьДзядзька Даменіка навучаў яго матэматыцы і латыні, затым Вівіяні быў аддадзены ў Лацінскую школу Леванта. У 1804 годзе Вівіяні стаў выкладаць батаніку ва Універсітэце Генуі, затым стаў дырэктарам батанічнага саду пры гэтым універсітэце.
Вівіяні выдаў мноства публікацый па флоры Апенін. Сярод кніг па мікалогіі была, у прыватнасці, выдадзеная ў 1834 годзе I funghi d'Italia са шматлікімі маляўнічымі ілюстрацыямі.
Вівіяні збіраў кнігі па прыродазнаўчай гісторыі Італіі, яго бібліятэка, якая ўключала звыш 2000 кніг, была перададзена Універсітэту Генуі.
Роды раслін і грыбоў, названыя ў гонар Д. Вівіяні
правіць- Vivianella (Sacc.) Sacc., 1898 грыб сямейства Lophiostomataceae
- Расліны[3]
Зноскі
- ↑ а б в г autori vari Enciclopedia Treccani — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ а б в г www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Паводле «The Plant List» род раслін Viviania адносіцца да сямейства Vivianiaceae парадку Геранекветныя.
Літаратура
правіць- Storti, Maristella. 2004. Domenico Viviani (1772-1840), Domenico Viviani 2 (італ.)