Гераніевыя[3] (Geraniáceae) — сямейства двухдольных раслін парадку геранекветныя.

Гераніевыя

Герань Робертава (Geranium robertianum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Geraniaceae Juss., 1789

Тыпавы род
Роды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29103
NCBI  4027
EOL  285
GRIN  f:476
IPNI  30001521-2
FW  55600

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Травы і паўкусты (мала), распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, асабліва шмат на поўдні Афрыкі і па гарах трапічнага пояса; нешматлікія ў Аўстраліі.

Батанічнае апісанне

правіць
 
Два плады расліны герані круглалістай (Geranium rotundifolium), якія ўскрыліся

Лісце вельмі рознае, суцэльнае і круглае або рассечанае.

Кветкі ў большасці буйныя і прыгожыя, ярка афарбаваныя, правільныя і няправільныя. Тычынак у асноўным 10, пялёсткаў 5, за выключэннем прадстаўнікоў роду Dirachma, у якіх іх 8. Тычынкі размешчаны ў два круга, адзін супраць чашалісцікаў, іншы супраць пялёсткаў. Завязь часцей за ўсё з 5 лопасцямі і 5 гнёздамі, верхняя. Плод прадстаўляе сабой каробачку з захаванымі чашалісткамі, якая раскрываецца па-асабліваму, ад ніжняй часткі да верхняй[4]. Кветаложа часта ўдаецца больш-менш паміж долямі плоду.

Значэнне і прымяненне

правіць

Гераніевыя вядомыя як прыгожыя садовыя расліны з яркімі буйнымі кветкамі; сапраўдных гаючых, не лічачы ужыванняў ў народным лекаванні, паміж імі няма.

Класіфікацыя

правіць

Раннія класіфікацыі

правіць

Сямейства Гераніевыя вылучалася ўжо ў ранніх класіфікацыях насенных раслін. Па Бентаму і Гукеру, яно складалася з 7 кален (або трыб):

Ужо тады два апошніх калена звычайна вылучалі ў самастойныя сямействы.

Сучасны падыход

правіць

Паводле дадзеных сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN) у сямейства ўваходзяць пяць родаў[5]:

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (2013), сямейства ўключае 841 від у 7 родах [6]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Мордак 1981.
  5. Список родов семейства Гераниевые на сайте GRIN Архівавана 18 лістапада 2004. (англ.) (Праверана 10 верасня 2009)
  6. theplantlist (15 ліпеня 2013).
  7. Anales Jard. Bot. Madrid 59(2): 213. 2002 [2001 publ. 2002]

Літаратура

правіць