Герань
Гера́нь[1][2][3], або журавельнік[2][3] (Geranium) — род сямейства Гераніевыя. Усяго вядома больш за 300 відаў[4] траў і паўхмызнякоў, рассеяных па ўсім свеце, а таксама ў трапічным поясе — на гарах.
Герань | |||||||||||||||
![]() Герань цёмна-бурая (Geranium phaeum) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Этымалогія
правіцьНазва паходзіць ад грэчаскага слова geranion або geranios, якое пераводзіцца, як «журавель», бо плады герані нагадваюць дзюбу жураўля.
У Германіі герань называюць Storchschnäbel, што перакладаецца, як «бусліны нос», у Англіі і ЗША — Cranesbill, «журавельнік»[4]
Батанічнае апісанне
правіцьЛісце на доўгіх хвосціках, рассечанае вельмі розна, пальчатараздзельнае або пальчаталопасцевае, рэдка перыстае з 3—5 лісточкамі. Лісце многіх відаў мягкаваласістае. Змяшчае гераніевы алей.
Кветаносы з 1—3 кветкамі. Кветкі правільныя, буйныя і прыгожыя, з 5-лістовай распасцёртай чашачкай і 5 аднолькавымі амаль круглымі пялёсткамі вяночка, таксама распасцёртыя амаль у плоскасць; афарбоўка іх белая, пурпуровая, сіняя і фіялетавая розных адценняў. Тычынак 10, звычайна ўсё з пылавікамі.
Віды герані
правіцьПаводле сайта The Plant List род налічвае 415 відаў. На тэрыторыі Беларусі 14 відаў[5]:
- Geranium bohemicum L. — Герань багемская
- Geranium columbinum L. — Герань галубіная
- Geranium dissectum L. — Герань рассечаная
- Geranium divaricatum Ehrh. — Герань растапыраная
- Geranium molle L. — Герань далікатная
- Geranium palustre L. — Герань балотная, ці Воўчча ступа, ці Грабількі, ці Пяціперсціца, ці Златчыск, ці Трыперсціца, ці Дзеравянка лясная, ці Баршчоўнік
- Geranium phaeum L. — Герань бураватая, ці Герань цёмна-бурая
- Geranium pratense L. — Герань лугавая, ці Чэрвяточнік, ці Грабелькі, ці Змяёўка, ці Кураслеп галубячы, ці Грыжная трава
- Geranium pusillum L. — Герань малая, ці Геранія мяккая
- Geranium pyrenaicum Burm. fil. — Герань пірэнейская
- Geranium robertianum L. — Герань Робертава
- Geranium sanguineum L. — Герань крывяна-чырвоная, ці Воўча стапа, ці Дубровіца, ці Мужчынскі залатнічок, ці Дуброўка лясная, ці Вцер, ці Герань крывава-чырвоная
- Geranium sibiricum L. — Герань сібірская
- Geranium sylvaticum L. — Герань лясная, ці Геранія лесавая, ці Дуброўка
-
Карціна мастака Léon Gard, «Géranium rouge dans une coupe de cristal», Парыж, 1971 год.
-
Карціна мастака Josep Mirabent Gatell (1831-1899), «Estudio de la flor del geranio de pensamiento».
Крыніцы
правіць- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б ЭПБ 1983.
- ↑ а б БелЭн 1997.
- ↑ а б Карписонова Р. А. Герани в саду. «Кладезь-Букс», 2006. ISBN 5-93395-156-0
- ↑ Растения Беларуси
Літаратура
правіць- Вынаеў Г. У. Гера́нь, журавельнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 168—169. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Бірукова Л. Р., Лярскі А. М. Гера́нь, журавельнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 37—39. — 522 с. — 10 000 экз.
- Geranium L. — Герань // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 191—193. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Род 2. Geránium L. — Гера́нь // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 9-87317-128-9.
- Губанов И. А. и др. Род Герань — Geranium L. // Дикорастущие полезные растения СССР (руск.) / отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1976. — С. 204—206. — 360 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 70 000 экз.
- Род 227. Geranium L. — Ёронгул — Герань // Тожибаев К. Ш. Кадастр флоры Узбекистана Кашкадарьинская область. / Тожибаев К. Ш., Бешко Н. Ю., Шомуродов Х. Ф., Кодиров У. Х., Тургинов О. Т., Шарипова В. К. — Ташкент: Издательство «Фан» АН РУз., 2019. — С. 138—139. — 256 с.: (+ 96 c. вкл.). — ISBN 978-9943-19-468-7. (руск.)
- Касименко М. А. Geranum L. — Герань // Кормовые растения сенокосов и пастбищ СССР : у 3 т. / под ред. И. В. Ларина. — М. ; Л. : Сельхозгиз, 1956. — Т. 3 : Двудольные (Гераниевые — Сложноцветные). Общие выводы и заключения. — 880 с. — 3 000 экз.
Спасылкі
правіць- Ганов А. Путеводитель по садовым гераням Архівавана 16 снежня 2010.
- Ганов А. Герань в дизайне сада
- Geranium Taxonomic Information System Архівавана 18 лістапада 2010.
- Герань на сайте USDA NRCS (англ.)