Герань лугавая
Герань лугавая[1] (Geránium praténse) — двухдольная кветкавая расліна, від роду Герань (Geranium) сямейства Geraniaceae.
Герань лугавая | |||||||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Geranium pratense L. | |||||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьГерань лугавая, чэрвяточнік[2], грабелькі, змяёўка, кураслеп галубячы[2][3][4].
Натуральныя разнавіднасці
правіцьПаводле Tropicos.org. Missouri Botanical Garden[5].
- Geranium pratense var. affine (Ledeb.) C.C. Huang & L.R. Xu, 1998
- Geranium pratense fo. albiflorum Opiz
- Geranium pratense var. erianthum (DC.) B. Boivin, 1966
- Geranium pratense subsp. finitimum R. Knuth
- Geranium pratense fo. leucanthemum B. Boivin, 1972
- Geranium pratense var. litwinowii Woronow
- Geranium pratense fo. pratense
- Geranium pratense var. pratense
- Geranium pratense var. ruprechtii Woronow, 1908
- Geranium pratense var. schmidii Y.J. Nasir, 1989
- Geranium pratense subsp. sergievskajae Peschkova, 1996
- Geranium pratense subsp. stewartianum Y.J. Nasir, 1989
- Geranium pratense var. stewartianum Y.J. Nasir, 1989
- Geranium pratense subsp. transbaicalicum (Serg.) Gubanov, 1983
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьУ прыродзе арэал віду ахоплівае умераныя раёны Еўразіі, ад Іспаніі на захадзе да Кітая на ўсходзе і ад Скандынавіі на поўначы да Індыі на поўдні. Еўропа: усе краіны Заходняй Еўропы, адсутнічае на Крыце і Балеарскіх астравах, усе горы Еўропы; Азія: Турцыя, Іран (паўночная частка), Непал, Індыя (Гімалаі), Кітай (горы), Карэйскі паўвостраў, Бірма (хрыбет Лайп'е), Японія (востраў Хакайда); Паўночная Амерыка: Аляска (заходняя частка), Алеуцкія астравы, Канада (галоўным чынам поўдзень), ЗША (усходнія штаты да Вірджыніі і Місуры на поўдзень, рэдка на паўночным захадзе, Кардыльеры); Паўднёвая Амерыка: Эквадор, Калумбія, Перу (Анды); Цэнтральная Амерыка: Ямайка. На тэрыторыі былога СССР сустракаецца ва ўсёй еўрапейскай частцы (акрамя паўпустынь), на Каўказе (горныя раёны). Сярэдняя Азія: Джунгарскі Алатау, Цянь-Шань; Сібір: на ўсход ад паўднёвага ўзбярэжжа возера Байкал, самыя паўночныя месцазнаходжанні: Обская губа (кадя Палярнага круга), Верашчагіна, на Енісеі (64° паўночнай шыраты); Далёкі Усход: Прыморскі край, Сіхатэ-Алінь, Сахалін, Курыльскія астравы, Ахоцкае ўзбярэжжа, Камандорскія астравы.
Пераважна лясная і лугавая расліна. Сустракаецца на выганах, па дарогах, галечнікам, на вільготных і багністых лугах, у негустых лясах, у горных лясных і лесастэпавых раёнах, на травяністых схілах, зрэдку ў стэпах. Падымаецца да вышыні 1500—4500 метраў над узроўнем мора.
Культывуецца і натуралізавана паўсюдна[6].
Таксанамія
правіцьВід Герань лугавая ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
ещё 4 семейства (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ больш 300 відаў | ||||||||||||
парадак Геранекветныя | род Герань | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Гераніевыя | від Герань лугавая | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 4 рода | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Geranium pratense L. Subordinate Taxa
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
Літаратура
правіць- Бобров Е. Г. Род 330. Герань — Geranium // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1949. — Т. XIV. — С. 31—32. — 790 с. — 4 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 850. Geranium pratense L. — Герань луговая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 505. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
правіць- Герань луговая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)