Герань галубіная
Герань галубіная[3] (Geranium columbinum) — травяністая аднагадовая расліна сямейства Гераніевыя (Geraniaceae). Расце на умерана сухіх, багатых пажыўнымі рэчывамі вапнавых глебах, у лясах і на ўзбочынах дарог, на вышыні 0-1, 200 метраў над узроўнем мора[4].
Герань галубіная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Geranium columbinum (L.) | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДасягае памераў 15-30 сантыметраў у вышыню, максімальна здольная дасягнуць 60 сантыметраў. Сцябло прамое, разгалінаванае і пакрыта валасінкамі. Лісце процілеглае, пяцікутнае і пальчатае, яго пялёсткі маюць два-тры глыбокіх зрэзы, якія робяць яго падобным па форме на нагу голуба (адсюль і лацінскі эпітэт columbinus). Кветкі памерам 15-20 міліметраў з пяццю яйкападобнымі сэрцападобнымі пялёсткамі даўжынёй з чашалісцікі. Пялёсткі, з характэрнымі прожылкамі, маюць даўжыню ў 7-9 мм. Перыяд цвіцення працягваецца з сакавіка па верасень. Кветкі гермафрадытны і апыляюцца насякомымі[4][5].
Распаўсюджанне
правіцьРасце па ўсёй Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. Таксама сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы[5][6].
Таксанамія
правіцьВід Герань галубіная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
ещё 4 семейства (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ больш 300 відаў | ||||||||||||
парадак Геранекветныя | род Герань | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Гераніевыя | від Герань галубіная | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 4 рода | ||||||||||||
Сінонімы
правіцьGeranium columbinum мае наступныя сінонімы[6]:
- Geranium malvaceum Burm.f.,
- Geranium gracile Schenk,
- Geranium diffusum Picard
- Geranium pallidum Salisb.
Галерэя
правіцьБатанічныя ілюстрацыі
правіцьЗноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Pignatti S. — Flora d’Italia — Edagricole — 1982. Vol. II, pag. 10
- ↑ а б Geranium columbinum [Geranio colombino - Flora Italiana] . luirig.altervista.org. Праверана 19 студзеня 2019.
- ↑ а б Plants Profile for Geranium columbinum (longstalk cranesbill) . plants.usda.gov. Праверана 19 студзеня 2019.