Насту́рка, капуцын (Tropaeolum) — род кветкавых раслін сямейства настуркавыя (Tropaeolaceae).

Настурка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tropaeolum L.

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29178
NCBI  4019
EOL  61126
GRIN  g:12463
IPNI  30002592-2

Батанічнае апісанне правіць

 
Будова кветкі настуркі вялікай

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з галінастым сцяблом, часам лазячыя. Лісце шчытападобнае, на доўгіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя, са шпорцам, нагадваючым капюшон манахаў-капуцынаў. Колер кветак жоўты, аранжавы, чырвоны. Плод — каробачка.

Арэал правіць

Налічвае каля 80 відаў, пашыраных у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. У Еўропу завезены ў XVII стагоддзі.

Віды правіць

Паводле базы дадзеных The Plant List, род уключае 88 відаў[3]:

Гаспадарчае значэнне правіць

З'яўляецца адным з харчовых прадуктаў у краінах Паўднёвай Амерыкі. У ежу ўжываюць лісце, кветкі. У некаторых відаў ужываюць карэнішчы і клубні. Дэкаратыўныя расліны. На тэрыторыі Беларусі вырошчваюцца сарты настуркі вялікай (Tropaeolum majus) і настуркі малай (Tropaeolum minus).

Цікавыя факты правіць

Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 23 верасня 2013 года выпушчана ў абарачэнне памятная манета «Настурка (Tropaeolum[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Tropaeolum (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 9 ліпеня 2020.
  4. Памятная манета «Настурка (Tropaeolum)» // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Літаратура правіць

Спасылкі правіць