Данцыгская рэспубліка

Гэты артыкул — пра дзяржаўнае ўтварэнне часоў Напалеонаўскіх войнаў. Пра горад-дзяржаву, які існаваў у перыяд паміж сусветнымі войнамі, гл. артыкул Вольны горад Данцыг.

Вольны горад Данцыг (фр.: Ville libre de Dantzig, ням.: Freie Stadt Danzig, польск.: Wolne Miasto Gdańsk), або Рэспубліка Данцыг — паўаўтаномная дзяржава, заснаваная Напалеонам 21 ліпеня 1807 года падчас Напалеонаўскіх войнаў пасля яго ўзяцця 27 мая маршалам Лефеўрам у тым жа годзе.

Васальная рэспубліка Францыі
Рэспубліка Данцыг
фр.: Ville libre de Dantzig,
ням.: Freie Stadt Danzig,
польск.: Wolne Miasto Gdańsk
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Рэспубліка Данцыг (жоўтым) на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Акружана Каралеўствам Прусія. На поўдні — герцагства Варшаўскае
Рэспубліка Данцыг (жоўтым) на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Акружана Каралеўствам Прусія. На поўдні — герцагства Варшаўскае
< 
 >
1807 — 1814

Сталіца Данцыг
Афіцыйная мова нямецкая, французская і польская
Форма кіравання рэспубліка
Пратэктар
 • {{{год_кіраўніка1}}} Напалеон I
Гісторыя
 • 21 ліпеня 1807 Заснаванне
 • 2 студзеня 1814 Пакінута французамі
 • 1814 Перададзена Прусіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэрыторыя горада-дзяржавы складалася з горада Данцыг з яго сельскімі ўладаннямі ў вусці Віслы, разам з Хельскай касой. Паўднёвай паловай Віслінскай касы была аддзелена ад Каралеўства Прусія.

29 лістапада 1813 года рускія войскі аблажылі горад, які французы пакінулі 2 студзеня 1814 года. Паводле рашэнняў Венскага кангрэса, Данцыг быў вернуты Прусіі, пасля чаго стаў сталіцай раёна і правінцыі Заходняя Прусія, традыцыйная аўтаномія пры гэтым была захавана.