Даран Гібсан
Даран Томас Дэніел Гібсан (англ.: Darron Thomas Daniel Gibson; нар. 25 кастрычніка 1987, Дэры, Паўночная Ірландыя) — ірландскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Солфард Сіці» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі.
![]() Даран Гібсан у складзе зборнай Ірландыі | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Даран Томас Дэніэл Гібсан | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Гіба (англ.: Gibbo) | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
25 кастрычніка 1987[1] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 90 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 43 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ера
правіць«Манчэстэр Юнайтэд»
правіцьГібсан гуляў за дзіцяча-юнацкі клуб з прадмесця Дэры, пакуль у 2004 годзе не перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд». Даран дэбютаваў у клубе 26 кастрычніка 2005 года ў матчы Кубка лігі супраць «Барнета», выйшаўшы на замену Лі Марціну. У сезоне 2005/06 рэгулярна гуляў за рэзервовую каманду «Манчэстэра». Ладна павандраваўшы па арэндах, нарэшце, у сезоне 2008/09 Даран пачаў апраўдваць надзеі і ўсё часцей трапляў у асноўны склад клуба. У сезоне 2009/10 Даран працягваў упэўнена гуляць і стаў адным з самых перспектыўных ігракоў Прэм’ер-лігі. Гібсан, які быў вядомы на той час як майстар далёкіх удараў, менавіта далёкімі ўдарамі забіў два галы ў браму «Тотэнхэма» ў матчы на Кубак лігі.
«Эвертан»
правіць13 студзеня 2012 года Гібсан падпісаў кантракт з «Эвертанам» за неназваную суму[2]. Ён стаў чацвёртым экс-іграком «Юнайтэд», які падпісаў кантракт з «Эвертанам», пасля Філа Невіла, Тыма Говарда і Луі Саа[3]. Дэбютаваў у складзе клуба на наступны дзень у матчы супраць «Астан Вілы», які скончыўся ўнічыю 1:1[4]. Трывала гуляў у складзе каманды толькі ў першыя два сезона, пасля чаго з’яўляўся на полі эпізадычна.
«Сандэрленд»
правіцьУ студзені 2017 года разам з партнёрам па камандзе Браянам Аўеда перайшоў у «Сандэрленд», з трэнерам якога Дэвідам Моесам працаваў раней у «Эвертане»[5]. Пакінуў «Сандэрленд» у сакавіку 2018 года.
«Уіган Атлетык»
правіцьУ жніўні 2018 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад клуба «Уіган Атлетык». Па заканчэнні сезона 2018/19 пакінуў каманду.
«Солфард Сіці»
правіцьУ лютым 2020 года падпісаў паўгадавы кантракт з клубам Лігі 2 «Солфард Сіці».
Міжнародная кар’ера
правіцьДаран стаў прычынай рознагалоссяў паміж Ірландскай футбольнай асацыяцыяй і Футбольнай асацыяцыяй Ірландыі аб правамернасці ігракоў тых, хто нарадзіўся ў Паўночнай Ірландыі прадстаўляць Рэспубліку Ірландыя на міжнародным узроўні. У большасці сваёй, ігракі, якія не нарадзіліся на тэрыторыі Асацыяцыі павінны пераканаць ФІФА у тым, што ў іх сапраўды ёсць «сувязь», гэта значыць паходжанне або месца жыхарства, з гэтай тэрыторыяй. Аднак, унікальнае становішча ў Паўночнай Ірландыі, дзе грамадзянства Рэспублікі Ірландыя з’яўлялася правам «першародства» кожнага чалавека, які нарадзіўся на востраве Ірландыя, азначала, што Гібсан меў права выступаць за зборную Рэспублікі Ірландыя на міжнародным узроўні.
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Англіі: 2011
- Уладальнік Кубка лігі (2): 2009, 2010
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008
Зноскі
- ↑ Darron Gibson // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Darron Gibson joins Everton». ManUtd.com
- ↑ «Manchester United misfit Darron Gibson set for £1 million switch to Everton». The Daily Telegraph.
- ↑ «Aston Villa 1 — 1 Everton». BBC Sport.
- ↑ «Сандерленд» подтвердил трансферы Овьедо и Гибсона. by.tribuna.com.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даран Гібсан
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)