Ірландыя (востраў)

(Пасля перасылкі з Востраў Ірландыя)

Ірландыя (ірл.: Éire, англ.: Ireland — трэці па велічыні востраў у Еўропе, адзін з двух найбуйных Брытанскіх астравоў. Большую частку яго тэрыторыі (пяць шостых) займае Рэспубліка Ірландыя, на паўночным усходзе размешчана Паўночная Ірландыя, якая ўваходзіць у Злучанае Каралеўства.

Ірландыя
ірл. Éire
Спадарожнікавы здымак Ірландыі, зроблены НАСА 4 студзеня 2003
Спадарожнікавы здымак Ірландыі, зроблены НАСА 4 студзеня 2003
Характарыстыкі
Плошча84 421 км²
Насельніцтва6 197 100 чал.
Шчыльнасць насельніцтва73,41 чал./км²
Размяшчэнне
53°21′04″ пн. ш. 7°55′16″ з. д.HGЯO
Краіны
Ірландыя (востраў) (Ірландыя)
Ірландыя
Ірландыя
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфічнае становішча правіць

Размешчаны паміж 6° 20'—10° 20' з. д. і 51° 25'—55° 23' пн. ш. (крайні паўночны пункт — мыс Малін-Хэд). З усходу абмываецца Ірландскім морам, а таксама пралівамі Св. Георгія і Паўночным, з захаду, поўначы і поўдні — Атлантычным акіянам. Працягласць з захаду на ўсход — каля 300 км, з поўначы на поўдзень — каля 450 км. Плошча вострава — 84 тыс. км².

Усходнія берагі Ірландыі пераважна нізінныя, паўднёвыя — мелкабухтавыя, заходнія — парэзаны глыбокімі залівамі. Найбуйнейшыя залівы — Голуэй, Шанон, Дынгл і Донегал на захадзе, Лох-Фойл на поўначы. Паблізу заходніх берагоў Ірландыі мноства скалістых астравоў (архіпелаг Аран і інш.).

Геалогія правіць

Тэрыторыя Ірландыі адносіцца да маладой платформы галоўным чынам з каледонскай складкавай асновай, што выступае на паверхню на паўночным захадзе, усходзе і паўднёвым усходзе вострава. Будова большай часткі тэрыторыі прадстаўлена сістэмай брытанскіх каледанідаў, што падзяляюцца на дзве зоны: метамарфічныя (на поўначы і паўночным захадзе) і неметамарфічныя (займаюць большую частку тэрыторыі, за выключэннем паўднёвага і паўднёва-заходняга раёнаў). Зона метамарфічных каледанід складзена верхнепратэразойска-кембрыйскімі метамарфізаванамі тэрыгенна-карбанатнымі пародамі з праслоямі вулканічных адкладаў (крышталічныя сланцы, гнейсы, пігматыты, граніты) і перасечана буйным разломам (левым зсувам Грэйт-Глен); узрост складкаватасці і метамарфізма — ранні ардовік (грампіянская фаза). Неметамарфічныя каледаніды ўтвораны кембрыйска-ардовікска-сілурыйскімі тэрыгеннымі і карбанатнымі адкладамі (пясчанікі, сланцы, кангламераты); у іх паўночнай частцы прысутнічаюць ардовікскія астравадужныя вулканіты (туфы). Заключная фаза складкаватасці ў гэтай зоне адбылася ў раннім — пачатку сярэдняга дэвону; дэфармацыі суправаджаліся пранікненнем буйнога бататаліта Ленстэр у паўднёва-ўсходняй Ірландыі (горы Уіклаў). Метамарфічныя і неметамарфічныя каледаніды раздзелены рыфтагенным прагінам (заходнім прадаўжэннем грабена сярэдзіннай даліны Вялікабрытаніі), запоўненым девонскай маласай (старажытны чырвоны пескавік, ці Олд-Рэд), які ўключае базальты. Паўднёвей ад маласавага прагіна адсочваецца шоўная зона старажытнага акіяна Япетус, пры закрыцці якога сфарміравалася вобласць каледонскай складкаватасці.

У паўднёвай і паўднёва-заходняй частцы Ірландыі з паўднёвага ўсходу працягваецца складкаватая зона герцынскага ўзросту, дзе складкавасць і насоваўтварэнне адбываліся з канца сярэдняга карбону (судэтская фаза) да сярэдзіны ранняй пермі (заальская фаза). У Ірландыі складкаваты фундамент на вялікіх плошчах перакрыты асадкавым чахлом (пясчанікі, кангламераты, сланцы, вапнякі і вугляносныя пароды), які ў межах каледанідаў пачаў фарміравацца з позняга дэвона, а ў межах герцынідаў — з позняй пермі. На паўночным усходзе пашыраны мезазойскія марскія адклады і палеагенавыя базальты.

У Цэнтральнай нізіне развіта покрыва чацвярцічных ледавіковых, водна-ледавіковых, рачных, азёрных і інш. адкладаў.

Найважнейшыя карысныя выкапні Ірландыі — руды свінцу і цынку, што ўтрымліваюць таксама серабро.

Рэльеф правіць

Паверхня ў асноўным раўнінная. На ўскраінах вострава — невысокія горы (вышэйшы пункт — гара Карантуіл, 1041 м) і плато. Уся ўнутраная частка вострава занята Цэнтральна-Ірландскай раўнінай, на захадзе і ўсходзе яна выходзіць да берагоў. Астатнія раёны Ірландіі заняты нізкімі і сярэдневышыннымі моцна рассечанымі эрозіяй і старажытнымі ледавікамі гарамі (Кэры, Уіклаў, Донегал, Морн). Яны часцей за ўсё з’яўляюцца тэктанічным і араграфічным працягам гор Вялікабрытаніі, ад якой Ірландыя аддзялілася ўжо ў познеледавіковы час.

Цэнтральна-Ірландская раўніна акружана невысокімі горнымі масівамі. На поўначы гэта масіў Донегал, ля паўночна-усходняга ўзбярэжжа — горы Антрым, складзеныя базальтавымі лавамі, пад якімі схаваныя пароды рознага ўзросту. На поўдні і каля ўзбярэжжаў значную частку паверхні займаюць глыбока рассечаныя нізкагор'і і сярэднягор'і (Конаўт, Уіклаў). На паўднёвым захадзе знаходзіцца самая высокая частка Ірландыі — горы Кэры з г. Карантуіл. Многія нізінныя ўчасткі ў гарах маюць грабенападобны характар.

На паўночным усходзе Ірландыі (як і ў суседніх раёнах Шатландыі) развіты невысокія базальтавыя плато (Антрым і інш.) з выпрацаванымі ў іх абразійнымі паверхнямі. Гэтыя паверхні дзякуючы характэрным для базальтаў формам выветрывання ў выглядзе шасцігранных слупкоў набываюць нярэдка падабенства з брукаванай дарогаю («Дарога гігантаў» і інш.).

Апроч моцнай тэктанічнай і эразійнай рассечанасці, у рэльефе гор Ірландыі выяўлены сляды старажытнага зледзянення, якія ствараюць пры невялікіх вышынях рэзкі, амаль альпійскі рэльеф. Асабліва гэта прыкметна ў гарах Кэры, складзеных магутнымі тоўшчамі старажытнага чырвонага пескавіку. На іх схілах захаваліся велізарныя цыркі, занятыя азёрамі. Горы Кэры ўступамі абрываюцца да моцна парэзанага ўзбярэжжа вострава.

Марэнныя і друмлінавыя нізмінныя раўніны ляжаць на вапняковай аснове. Сярэдзінная частка вострава занята невысокай (да 120 м) Цэнтральна-Ірландскай раўнінай, складзенай гарызантальна залягаючымі каменнавугальнымі вапнякмі, перакрытымі нераўнамерным покрывам марэнных гіністых адкладаў апошняга зледзянення. Раўніна слаба дрэнаваная, адрозніваецца высокім стаяннем грунтовых вод, моцнай забалочанасцю, што звязана не толькі з гліністымі грунтамі, але і з падсцілаючымі іх маламагутнымі трэшчнавантымі вапнякамі, якія перашкаджаюць фарміраванню паверхневага сцёку. На ёй прадстаўлены ўсе формы карставага рэльефу і карставай гідраграфіі: глыбокія калодзежы, пячоры і галерэі, падземныя рэкі і азёры, што ўтварыліся ў тоўшчах вапнякоў карбону. Раўніну перасякаюць шматлікія озавыя пясчана-жвіровыя грады, па ёй раскіданы групы ўзгоркаў са старажытных парод, а таксама марэнных і камавых.

У паўночнай частцы вострава шматлікія друмлінныя грады чаргуюцца з плоскімі моцна забалочанымі паніжэннямі, складзенымі маламагутнай гліністай марэнай, якая падсцілаецца вапнякамі (а на ўсходзе — ардовікскімі і сілурыйскімі сланцамі). Месцамі таксама развіты карст.

Горы поўдня Ірландыі уяўляюць сабой серыю паралельных антыклінальных хрыбтоў з чырвоных дэвонскіх пескавікоў з вострымі грабянямі, цыркамі, трогамі, азёрамі; хрыбты падзелены сінклінальнымі далінамі ў карбонавых вапняках і сланцах, на захадзе даліны затоплены морам і ствараюць бераг рыясавага тыпу.

Клімат правіць

Клімат Ірландыі ўмераны акіянічны, вільготны; зіма мяккая, лета халаднаватае. Пераважаюць цёплыя заходнія вятры. Сярэднія тэмпературы студзеня 5…8 °С, ліпеня 14…16 °С. Гадавая амплітуда ваганняў тэмпературы на паўднёвым захадзе Ірландыі складае каля 7…8 °С, на ўсходзе дасягае 10…11 °С.

Ападкаў 700—1500 мм, у гарах месцамі больш за 2000 мм. У Ірландыі часта марасяць дажджы, назіраюцца густыя тумны. У Дубліне за год у сярэднім здараецца толькі 6 дзён са снегавым покрывам, а па паўднёвым захадзе Ірландыі снега не бывае. Лета ў Ірландыі халаднаватае і дажджлівае. Перадгорная вобласць Паўднёвай Ірландыі адрозніваецца наибольш мяккім акіянічны кліматам, на схілах тут выпадае да 2500 мм ападкаў.

Гідраграфія правіць

Шмат рэк (найважнейшая — Шанон; іншыя буйныя — Лі, Блэкуатэр, Шур, Нор, Эрн, Бан), азёр (Лох-Нэй, Лох-Дэрн, Лох-Маск і іншыя) і балот (у цэнтральнай частцы). Ірландыю з захаду на ўсход перасякае шэраг каналаў (Вялікі, Каралеўскі, Ульстэнскі, Лаганскі і інш.).

У фармаванні рачной сеткі вялікую ролю адыгрываюць карставыя працэсы. Шматлікія рэкі знікаюць у падземных пустотах і затым ізноў выходзяць на паверхню. Жыўленне іх у значнай ступені адбываецца за кошт карставых крыніц і азёр. Значная частка азёр Ірландыі карставага паходжання.

Глебы правіць

Глебы Ірландыі малаўрадлівыя. На захадзе, там дзе на паверхню выходзяць вапнякі, распаўсюжаны пусткі. Але на Цэнтральна-Ірландскай раўніне ў сухіх раёнах пераважаюць лёгкія падзолістыя глебы са значным утрыманнем перагною, а забалочаныя тарфянікавыя глебы становяцца ўрадлівымі пасля асушэння.

Расліннасць правіць

Дзякуючы мяккаму клімату Ірландыя ўвесь год пакрытая зялёнай расліннасцю, за што стала вядомая як «Ізумрудны востраў». Вегетацыя расліннасці спыняецца ўзімку менш як на месяц.

У далінах Паўднёввай Ірландыі вегетацыя практычна не спыняецца і зімой, аднак моцныя вятры перашкаджаюць развіццю лясной расліннасці. Толькі ў абароненых далінах сустракаюцца невялікія лясы з дуба звычайнага, бярозы, ясеня, вольхі, ляшчыны, у падлеску расце падуб, глог, плюшч, цярноўнік і нават сунічнае дрэва. Маюцца гаі з хвоі. Верхняя мяжа лесу — 180—240 м (ва ўкрытых далінах паўднёвага ўсходу — да 480 м).

Паверхня гор і ўзгоркаў пакрыта верасоўнікамі з ерыкай і дрокамі, сярод якіх сустракаюцца субміжземнаморскія і іберыйскія віды (як правіла, на захадзе вострава), і вялікімі тарфянікамі. Сям-там сутракаюцца прадстаўнікі альпійскай флоры — дрыяда, гарычка.

Лугі з'яўляюцца найбольш, распаўсюджаным тыпам расліннасці. На выхадах вапнякоў бедная травяністая расліннасць. Вялікія забалочаныя плошчы існавалі ў заходняй частцы Цэнтральна-Ірландскай раўніны. Шмат буйных сфагнавых балот. У некаторых раёнах Ірландыі тарфянішчы дагэтуль пануюць у ландшафце, надаючы яму характэрны маркотны каларыт. Аднак многія раней забалочаныя прасторы зараз асушаны і выкарыстоўваюцца як сельскагаспадарчыя землі.

Жывёльны свет правіць

Міжнароднае значэнне маюць месцы адпачынку пералётных птушак і раёны іх зімоўкі. У запаведніку Уэксфард на паўднёва-усходнім узбярэжжы Ірландыі зімуе палова сусветнай папуляцыі грэнландскай белалобай гусі.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва вострава (абедзвюх частак) — прыблізна 5,7 мільёну чалавек, большая частка з якіх жыве на ўсходнім узбярэжжы. Найважнейшыя гарады — Дублін і Белфаст.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць