Даўблі (возера)
Да́ўблі (Даўбле) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Браслава, каля вёскі Даўблі. Належыць да групы Браслаўскіх азёр.
Даўблі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 142,4 м |
Даўжыня | 3,97 км |
Шырыня | 0,61 км |
Плошча | 1,64 км² |
Аб’ём | 0,01311 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 12,1 км |
Найбольшая глыбіня | 25,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 8 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,24 ‰ |
Празрыстасць | 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 13,1 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера складае 1,64 км². Даўжыня 3,97 км, найбольшая шырыня — 0,61 км. Даўжыня берагавой лініі 12,1 км. Найбольшая глыбіня 25,8 м, сярэдняя 8 м. Аб'ём вады ў возеры складае 13,11 млн. м³, плошча вадазбору 13,1 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню да 15 метраў, стромкія, разараныя, у ніжняй частцы парослыя хмызняком. Берагавая лінія звілістая, утварае шмат заліваў. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны і знаходзяцца пад хмызняком. Месцамі берагі абразійныя і месцамі дасягаюць вышыні 1 м. Зона мелкаводдзя вузкая.
Возера мезатрофнае з прыкметамі антрапагеннага дыстрафіравання. Зарастае слаба. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае ад 20 да 100 метраў. Расліннасць пашыраная да глыбіні 2 метраў. Возера слабапраточнае. У Даўблі ўпадаюць два ручаі і выцякае ручай у раку Акунёўку.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.
Літаратура правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 163—164. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі правіць
- Возера Даўблі Архівавана 15 жніўня 2013.