Даўят
Даўят або Даўял (Давъѧтъ і Довъѧлъ у межах аднаго тэксту) — князь літоўскі.
Даўят | |
---|---|
Смерць | не раней за 1219 |
Згаданы аднойчы Галіцка-Валынскім летапісам у дагаворы 1219 года[1] паміж галіцка-валынскімі і літоўскімі князямі. Даўят названы другім, а яго брат Вілікаіл («братъ Довъяловъ Виликаилъ»[2]) — пятым, з пяці старэйшых літоўскіх князёў, якія разам з шаснаццаццю іншымі літоўскімі, жамойцкімі і дзяволтаўскімі князямі, а таксама Рушкавічамі і Булевічамі заключылі мір з галіцка-валынскімі князямі Данілам і Васілька Раманавічамі.
«Въ лѣто 6723 [1215]. Божиимъ повелениемь прислаша князи Литовьскии к великой княгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Быху же имена литовьскихъ князей се: старѣшей Живинъбудъ, Давъятъ, Довъспрункъ, братъ его Мидогъ, братъ Довъяловъ Виликаилъ. А жемотьскыи князи: Ерьдивилъ, Выкынтъ, а Рушьковичевъ — Кинтибуть, Вонибут, Бутовить, Вижѣикъ, и сынъ его Вишлий, Китений. Пликосова, а се Булевичи — Вишимут, егоже уби Миндого тъ, и жену его поялъ, и братью его побилъ, Едивила, Спрудѣйка, А се князи из Дяволтвы: Юдьки, Пукѣикъ, Бикши, Ликиикъ. Си же вси миръ даша князю Данилови и Василку, и бѣ земля покойна»[2].
Памёр, імаверна, да 1235 года[1], калі галіцкі князь Даніла Раманавіч паслаў літоўцаў на чале з Міндоўгам разам з Ізяславам Наваградскім ваяваць супраць Конрада Мазавецкага.
На думку Вячаслава Насевіча, Даўят і Вілікаіл маглі быць сынамі аднаго са старэйшых братоў Жывібунда.[3]
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б Грушевський М. Хронологія подій Галицько-Волинського літопису Архівавана 4 сакавіка 2016. // Записки Наукового товариства ім. Шевченка. — Львів, 1901. — Т. 41. — С. 16.
- ↑ а б Галицко-волынская летопись Архівавана 9 сакавіка 2012..
- ↑ Насевіч 1993, Табл. 2.
Літаратура
правіць- Насевіч В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў. — Мінск: БелЭн, 1993.