Дварэц (Хаценчыцкі сельсавет)
Дварэц (руск.: Дворец) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Вёска
Дварэц
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад г. Вілейка, 128 км ад Мінска, на аўтадарозе Куранец — Будкі.
Гісторыя
правіцьУ 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць каталіцкай царквы. У 1897 годзе вёска Дворжэц у Вішнеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні.
З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, у складзе Навагрудскага, з 1925 года Віленскага ваяводстваў. У 1923 годзе вёска ў Іжскай гміне Вілейскага павета, пазней належала да гміны Хаценчыцы[1], у 1938 годзе ў Войстамскай гміне.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Іжскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У студзені 1949 года створаны калгас «Новае жыццё». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Знаходзілася ў складзе калгаса «Світанне».
Насельніцтва
правіць- 1800 год — 38 жыхароў, 6 двароў.
- 1866 год — 66 жыхароў, 6 двароў.
- 1897 год — 72 жыхары, 14 двароў.
- 1921 год — 127 жыхароў, 21 двор[2].
- 1923 год — 130 жыхароў, 22 двары.
- 1931 год — 144 жыхары, 24 двары[3].
- 1938 год — 127 жыхароў, 24 двары.
- 1960 год — 111 жыхароў.
- 1988 год — 49 жыхароў, 27 двароў.
- 2008 год — 26 жыхароў, 20 гаспадарак.
Славутасці
правіцьНа паўднёвым ускрайку вёскі каля дарогі Іжа — Лыцавічы захоўваецца вялікі камень з ямкамі, прынесены ледавіком прыкладна 220—150 тыс. гадоў таму ў часы дняпроўскага зледзянення. Геалагічны помнік прыроды.
Вядомыя асобы
правіць- Уладзімір Папковіч — беларускі паэт, перакладчык
Крыніцы
правіць- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57
Літаратура
правіць- Dworzec, wieś, powiat dzisieński, gmina Chocieńczyce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 237.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх