Джон Палей, Іона Палей, Іаган Палей (англ.: Paley John; 6 лютага 1871, Радашковічы, Віленская губерня, Расійская імперыя, цяпер Маладзечанскі раён — 23 снежня 1897, Нью-Ёрк) — амерыканскі празаік, эсэіст, драматург, публіцыст беларуска-яўрэйскага паходжання. Пісаў на ідыш.

Джон Палей
англ.: Paley John
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Палей Іона
Дата нараджэння 6 лютага 1871(1871-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1897(1897-12-23) (26 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, празаік, эсэіст, драматург, публіцыст

Біяграфія правіць

Палей Іона нарадзіўся ў сям’і яўрэйскага вучонага Хаіма Палея і Хаі Чартковай. Ва ўзросце 13 гадоў паступіў у Валожынскую ешыву, затым пару гадоў ён правёў у Лібаве, дзе атрымаў агульную адукацыю, а таксама навучаўся ў ешыве Іцхака-Эльханана ў Коўне. У 1888 годзе эміграваў у ЗША. У 1889-91 рэдактар-выдавец газеты «Дэр фолкс адвакат» (Нью-Ёрк), у 1891-92 — «Ідышы Прэсе» (Філадэльфія), заснавальнік газеты «Дэр фолксвехтэр» (1892). Скончыў жыццё самагубствам.

Творчасць правіць

  • «Di rusishe heldn» («Рускія героі») (1888)
  • «Рускія нігілісты і забойства рускага цара» (1889)
  • «Патоп з Джонстана» (1890)
  • «Жыццё ў Амерыцы, ці Таямніцы Нью-Ёрка» (1891-92)
  • «Чорная банда, ці Нью-Ёрк днём і ўначы» (1900)
  • «Урыэль Акоста» (1900)
  • «Таемны замак, ці Нянавісць і каханне» (1905)

Зноскі

Спасылкі правіць