Джон Хёрт
Джон Вінсент Хёрт CBE (англ.: John Vincent Hurt; 22 студзеня 1940, Чэстэрфілд — 25 студзеня 2017, графства Норфалк) — брытанскі акцёр кіно, трохкратны лаўрэат прэміі BAFTA і лаўрэат прэміі «Залаты глобус». Часта іграе другарадныя ролі эксцэнтрычных персанажаў, якія выпрабоўваюць фізічныя або душэўныя пакуты. Камандор Ордэны Брытанскай імперыі.
Джон Хёрт | |
---|---|
англ.: John Hurt | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Джон Вінсент Хёрт |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1940[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 25 студзеня 2017[3][4] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Муж | Annette Robertson[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, падарожнік-даследчык, акцёр агучвання, характарны акцёр, тэатральны акцёр, акцёр |
Кар’ера | 1961 — цяперашні час |
Кірунак | камедыі Шэкспіра[d] |
Узнагароды |
«Залаты глобус» (1978) BAFTA (1976, 1978, 1980) |
IMDb | ID 0000457 |
johnhurt.co.uk | |
![]() |
Найбольш вядомы па ўдзеле ў фільмах «Паўночны экспрэс», «Чалавек-слон», «Чужы», «Кантакт», «Хелбой: Герой з пекла», «Хелбой 2: Залатая армія», «Ключ ад усіх дзвярэй», «V — значыць вендэта», «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» і серыі фільмаў пра Гары Потэра.
Кейн, персанаж Хёрта ў фільме «Чужы», быў прызнаны адным з самых запамінальных персанажаў у гісторыі кінематографа.[7]
Біяграфія Правіць
Джон Хёрт нарадзіўся 22 студзеня 1940 года ў горадзе Чэстэрфілд, Англія. Бацька Хёрта быў вікарыем невялікага гарадка Шайрбрук[8] на паўночным усходзе Дэрбішыра, а калі Джону было пяць гадоў — бацька стаў вікарыем царквы Святога Стэфана ў Вудвіле. Маці Хёрта працавала актрысай.[9]
Пачынаў кар’еру ў тэатры. Увага Галівуда прыцягнуў у 1966 годзе, сыграўшы ў аскараноснай драме «Чалавек на ўсе часы». Потым доўгі час, і з поспехам, працаваў на тэлебачанні.
Двойчы намінаваўся на прэмію «Оскар», за «Паўночны экспрэс» (1978, прэміі «Залаты глобус» і BAFTA) і за ролю Джона Мерыка ў лінчаўскім «Чалавеку-слане» (1980, прэмія BAFTA).
Шырокай публіцы таксама вядомы па ролях другога плану ў фільмах «Чужы» (1979), «Гары Потэр і філасофскі камень» (2001), «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» (2008). У высокабюджэтнай[10] экранізацыі антыўтопіі «1984» выканаў галоўную ролю Уінстана Сміта.
Зноскі
- ↑ а б John Hurt, British Actor Hailed for His Shape-Shifting Roles, Dies at 77 — The New York Times, 2017. Праверана 30 студзеня 2017.
- ↑ а б (not translated to en-gb) Sir John Hurt obituary — The Guardian, 2017. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 30 студзеня 2017.
- ↑ а б в Sir John Hurt: Bafta-winning actor dies aged 77 — (untranslated), 2017. Праверана 30 студзеня 2017.
- ↑ L’acteur John Hurt est mort — Le Monde, 2017. Праверана 28 студзеня 2017.
- ↑ Student & Graduate Profiles: John Hurt — Каралеўская Акадэмія драматычнага мастацтва.
- ↑ Dureau C. Dictionnaire mondial des comédiens
- ↑ Alien named as top 18-rated scene
- ↑ Інтэрв’ю Джона Хёрта на радыё BBC, студзень 2002
- ↑ John Hurt
- ↑ Nineteen Eighty-Four