Меланхолія (фільм, 2011)

фільм Ларса фон Трыера 2011 года

«Меланхолія» (англ.: Melancholia) — навукова-фантастычны драматычны фільм 2011 года пастаўлены рэжысёрам Ларсам фон Трыерам па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Кірстэн Данст і Шарлота Генсбур, таксама ў фільме зняліся Аляксандр Скарсгард, Кіфер Сазерленд[en], Камеран Спур, Шарлота Рэмплінг, Джон Хёрт, Еспер Крыстэнсен[en], Стэлан Скарсгард, Брэдзі Корбет[en] і Уда Кір[en].

МеланхоліяM:
англ.: Melancholia
Постар фільма
Жанр навукова-фантастычны фільм[d], драматычны фільм, артхаус, apocalyptic film[d] і arthouse science fiction film[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Zentropa[d]
Працягласць 130 хв.
Бюджэт 7 400 000 $[5]
Зборы 15 946 321 $[6]
Краіна
Мова англійская
Год 6 кастрычніка 2011[1] і 2011
IMDb ID 1527186
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падзеі фільма разгортваюцца вакол дзвюх сясцёр: Жусцін і Клэр. Першая выходзіць замуж, але падчас пышнага вяселля рэзка губляе інтарэс да ўрачыстасці, чым выклікае неразуменне блізкіх і гасцей. Неўзабаве яна ўпадае ў клінічную дэпрэсію і Клэр вымушана клапаціцца пра яе. Тым час свет аблятае навіна, што да Зямлі рухаецца блукаючая планета[en] Меланхолія. Гэтая навіна павяргае Клэр у жах, а затым і ў паніку, затое добра ўздзейнічае на Жусцін. Па меры набліжэння планеты, Жусцін і Клэр мяняюцца ролямі. Цяпер панікуючая Клэр мае патрэбу ў клопаце. У роспачы яна разам з сястрой і сынам рыхтуецца прыняць непазбежнае.

«Меланхолія» — другая карціна ў трылогіі Трыера «Дэпрэсія». У 2009 годзе ёй папярэднічаў «Антыхрыст[en]», а ў 2013 годзе трылогію завяршыла «Німфаманка[en]»[10].

Прэм’ера фільма адбылася 18 мая 2011 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 64-га Канскага кінафестывалю, а выканаўца галоўнай ролі Кірстэн Данст удастоілася прыза за найлепшую жаночую ролю[en]. Пахвала яе акцёрскай ігры ў гэтай карціне стала агульным месцам сярод крытыкаў[11]. Многія крытыкі і кіназнаўцы прызналі фільм шэдэўрам. У 2012 годзе фільм увайшоў у спіс найлепшых фільмаў усіх часоў па версіі «Sight & Sound»[12], а ў 2016 годзе — у спіс найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC[13].

8-хвілінны пралог фільма складаецца з шэрагу сцэн, якія пад нарастаючую музыку Вагнэра метафарычна апісваюць увесь далейшы сюжэт. Змрочнае аблічча жанчыны, за спінай якой падаюць птушкі; палаючая рэпрадукцыя «Паляўнічых на снезе»; жанчына з дзіцём на руках па калена правальваецца ў зямлю; жанчына ў вясельным строі не можа выбрацца з аблытаўшай яе пражы; жанчына ў вясельным строі плыве па рацэ, нібы Афелія з карціны Міле; з пальцаў жанчыны выходзяць Агні Святога Эльма; дзве жанчыны і дзіця стаяць пад трыма свяціламі; жанчына з хлопчыкам нарыхтоўваюць палкі; блакітная планета паглынае Зямлю[14].

Частка першая: Жусцін

правіць

Жусцін выходзіць замуж за Майкла ў замку, які належыць яе швагру Джону і сястры Клэр. Маладажоны спазняюцца на прыём з-за таго, што іх лімузін з цяжкасцю пераадольвае вузкую і звілістую сельскую дарогу. Па прыбыцці Жусцін бачыць у небе ярка ззяючую зорку. Джон, аматар астраноміі, тлумачыць, што гэта зорка Антарэс. Свята праходзіць не занадта гарманічна: разведзеныя бацькі Жусцін, Габі і Дэкстэр, абражаюць адно аднаго на вачах у гасцей. Жусцін, да незадаволенасці Джона і Клэр, усё больш заглыбляцца ў сябе. Працадаўца Жусцін Джэк, які аб’явіў пра яе павышэнне да пасады арт-дырэктара[en] сваёй рэкламнай фірмы, чакае, што падчас святкавання яна напіша слоган для новай кампаніі. Жусцін аказваецца ўцягнутай у ролю, якую выбралі для яе іншыя, і зноў упадае ў дэпрэсію, ад якой пакутуе ўжо доўгі час. Бліжэй да канца вечарыны, якая працягваецца да раніцы, яна з-за сваркі звальняецца з працы і скасоўвае шлюб з Майклам пасля таго, як здраджвае яму. Раніцай наступнага дня, катаючыся вярхам разам з Клэр, Жусцін заўважае, што Антарэса больш не відаць у небе.

Частка другая: Клэр

правіць
 
Арбіта Меланхоліі паводле кадра з фільма.

Праз некаторы час Жусцін прыязджае ў маёнтак Джона і Клэр, яшчэ больш пагружаная ў дэпрэсію. Цяпер яна з цяжкасцю ўстае з ложка і не можа есці. Высвятляецца, што адсутнасць Антарэса звязана з блукаючай планетай[en], якой далі назву Меланхолія. Яна з’явілася з-за Сонца і прайшла перад Антарэсам, зацьміўшы яго. Джон кажа, што, паводле разлікаў вучоных, Меланхолія пройдзе ў непасрэднай блізкасці да Зямлі, але не сутыкнецца з ёй. Клэр з трывогай разглядае арбіту Меланхоліі ў інтэрнэце і даведваецца аб тэорыі, паводле якой, абмінуўшы Зямлю, яна паверне назад і сутыкнецца з ёй. Джон спрабуе супакоіць жонку, але таемна здабывае ежу і бензін. З-за набліжэння планеты Клэр усё больш губляе самавалоданне, у той час як Жусцін становіцца значна лепш. Яна марыць аб канцы свету і ноччу выходзіць «пазагараць» аголенай у ззянні пагібельнай планеты.

У наступныя дні адбываюцца дзіўныя прыкметы набліжэння Меланхоліі. У замку адключаецца электрычнасць, дварэцкі не выходзіць на працу, коні ў стайні неспакойныя, у розны час можна ўбачыць Агні Святога Эльма, а надвор’е мяняецца хаатычна. Меланхолія спачатку пралятае міма Зямлі, здавалася б, апраўдваючы Джона і навукоўцаў. Аднак гравітацыйнае ўзаемадзеянне між планетамі прымушае Меланхолію перасекчы арбіту Зямлі ў другі раз, на гэты раз рухаючыся прама да яе. Выявіўшы гэта, Джон зводзіць рахункі з жыццём, прыняўшы смяротную дозу таблетак. Клэр хавае ад сям’і ягоную смерць і спрабуе збегчы са сваім сынам Лео, але машыны не заводзяцца. Жусцін адмаўляецца правесці свае апошнія хвіліны з Клэр на тэрасе пры свечках і з віном. Замест гэтага Жусцін супакойвае Лео, прапаноўваючы пабудаваць «чарадзейную пячору» з галінак. Незадоўга да сутыкнення Жусцін, Клэр і Лео сядзяць у «пячоры» і трымаюцца за рукі. У той час як Жусцін сустракае смерць з удзячнасцю, а Лео поўніцца верай у сілу «чарадзейнай пячоры», Клэр упадае ў паніку і адпускае іх, паддаючыся роспачы. Меланхолія сутыкаецца з Зямлёй і паглынае яе.

Акцёрскі склад

правіць
   Кірстэн Данст   –   Жусцін
   Шарлота Генсбур   –   Клэр
   Аляксандр Скарсгард   –   Майкл
   Кіфер Сазерленд[en]   –   Джон, муж Клэр
   Камеран Спур   –   Лео, сын Клэр
   Шарлота Рэмплінг   –   Габі, маці Жусцін і Клэр
   Джон Хёрт   –   Дэкстэр, бацька Жусцін і Клэр
   Еспер Крыстэнсен[en]   –   дварэцкі
   Стэлан Скарсгард   –   Джэк, бос Жусцін
   Брэдзі Корбет[en]   –   Цім
   Уда Кір[en]   –   распарадчык вяселля

Прэм’ера фільма адбылася 18 мая 2011 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 64-га Канскага кінафестывалю.

26 мая 2011 года фільм быў выпушчаны ў Даніі[15]. Паказаны на 57 экранах, фільм даў трэці вынік у дацкім пракаце[16]. Усяго ў Даніі было прададзена 50 000 білетаў[17].

Карціна была выпушчана ў Вялікабрытаніі і Ірландыі 30 верасня, у Германіі – 6 кастрычніка, а ў Італіі — 21 кастрычніка[18].

Узнагароды

правіць
Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Сп.
Канскі кінафестываль 11-22.05.2011 «Залатая пальмавая галіна» «Меланхолія» Намінацыя [19][20]
Прыз за найлепшую жаночую ролю[en] Кірстэн Данст Перамога
Еўрапейская кінапрэмія 03.12.2011 Найлепшы еўрапейскі фільм «Меланхолія» Перамога [21][22]
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Ларс фон Трыер Намінацыя
Найлепшая еўрапейская актрыса Шарлота Генсбур Намінацыя
Найлепшая еўрапейская актрыса Кірстэн Данст Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст Ларс фон Трыер Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі аператар[en] Мануэль Альберта Клара[en] Перамога
Найлепшы еўрапейскі мантажор[en] Молі Марлен Стэнсгаард[de] Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык[en] Еці Леман[no] Перамога
Гоя 19.02.2012[en] Найлепшы еўрапейскі фільм «Меланхолія» Намінацыя [23]
Сезар 24.02.2012 Найлепшы замежны фільм «Меланхолія» Намінацыя [24][25]
Польская кінапрэмія «Арлы» 19.03.2012[pl] Найлепшы еўрапейскі фільм «Меланхолія» Намінацыя [26]

Крыніцы

правіць
  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 жніўня 2016.
  2. filmportal.de — 2005.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Danish Film Database
  4. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 студзеня 2020.
  5. http://www.imdb.com/title/tt1527186/business
  6. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=melancholia.htm
  7. а б в г https://web.archive.org/web/20200301181000/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/melancholia.5289 Праверана 1 сакавіка 2020.
  8. а б в г д Danish Film Database Праверана 22 жніўня 2020.
  9. Unifrance — 1949. Праверана 22 жніўня 2020.
  10. National Post (англ.). nationalpost. Праверана 11 кастрычніка 2022.
  11. Ryan Lattanzio. Lars von Trier's 15 Best Feature Films Ranked (англ.). IndieWire (2 мая 2021). Праверана 8 жніўня 2022.
  12. Melancholia (2011)(недаступная спасылка). British Film Institute. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2012.
  13. Best Movies of the Decade(недаступная спасылка). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2023. Праверана 1 жніўня 2024.
  14. Manohla Dargis. This Is How the End Begins (англ.). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2017. Праверана 1 жніўня 2024.
  15. Melancholia(недаступная спасылка). Danish Films. Danish Film Institute. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2011. Праверана 5 жніўня 2010.
  16. Denmark Box Office: May 27–29, 2011(недаступная спасылка). Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2012. Праверана 8 чэрвеня 2011.
  17. Ritzau. Boykot af Lars von Trier-film er udeblevet (дацк.). Berlingske Tidende (22 ліпеня 2011). Праверана 5 жніўня 2011.
  18. Ian Jack. At The Cinema: Melancholia(недаступная спасылка). More Intelligent Life. Economist Group (26 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2011. Праверана 27 верасня 2011.
  19. Rétrospective — 2011 (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 1 жніўня 2024.
  20. Cannes 2011 (фр.). Сайт «Le Cinema Francais». Праверана 1 жніўня 2024.
  21. 2011: The Nominations (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2019. Праверана 1 жніўня 2024.
  22. 2011 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2019. Праверана 1 жніўня 2024.
  23. Estas son las nominaciones de los Premios Goya 2012 (ісп.). Сайт прэміі «Гоя». Праверана 1 жніўня 2024.
  24. La Cérémonie des César 2012 (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 1 жніўня 2024.
  25. César 2012 (фр.). Сайт «AlloCiné». Праверана 1 жніўня 2024.
  26. Nominacje wg roku – 2012 (польск.). Сайт Польскай кінапрэміі «Арлы». Праверана 1 жніўня 2024.

Спасылкі

правіць