Дэвід Лінч
Дэвід Кіт Лінч (англ.: David Keith Lynch; нар. 20 студзеня 1946) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, мастак, прадстаўнік амерыканскага незалежнага кінематографа. Лаўрэат прэміі «Залатая пальмавая галіна» (1990) і прыза за рэжысуру (2001) Канскага кінафестывалю, а таксама «Залатога льва» за ўнёсак у сусветны кінематограф (2006).
Дэвід Лінч | |
---|---|
David Lynch | |
Імя пры нараджэнні | Дэвід Кіт Лінч (англ.: David Keith Lynch) |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1946[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | ЗША |
Жонка | Mary Sweeney[d], Peggy Reavey[d][4], Mary Fisk[d] і Emily Stofle[d] |
Дзеці | Jennifer Lynch[d], Austin Jack Lynch[d], Lula Boginia Lynch[d] і Riley Sweeney Lynch[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, кампазітар, акцёр агучвання, мастак-мультыплікатар, мастак, мантажор, тэлеакцёр, паэт-песеннік, дзеяч выяўленчага мастацтва, кінаакцёр, кінапрадзюсар, фатограф, пісьменнік, рэжысёр, прадзюсар, аўтар песень, аператар-пастаноўшчык |
Кар’ера | 1966 — дагэтуль |
Кірунак | Сюррэалізм, незалежнае амерыканскае кіно |
Узнагароды | «Залатая пальмавая галіна» (1990) |
IMDb | 0000186 |
www.davidlynch.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДзяцінства
правіцьНарадзіўся 20 студзеня 1946 года ў амерыканскім горадзе Місула, штат Мантана. Бацька — навуковец, працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі ЗША. З маленства Лінч цікавіўся незвычайнымі рэчамі.
Адукацыя. Пачатак творчай кар’еры
правіцьПраз бацькаву работу сям’я часта змяняла месца жыхарства, маленькі Лінч вымушаны быў вучыцца ў розных школах. Каб стаць мастаком, у 1965 г. паступае ў Карконскую школу мастацтваў у Вашынгтоне. Яго мастацкія погляды ў значнай ступені сфармаваліся пад уплывам аўстрыйца Оскара Какошкі, захапленне якім на кароткі час прыводзіць мастака-пачаткоўца ў Аўстрыю. Сярод іншых настаўнікаў Лінч называў Ф. Бэкана і Э. Хопера.
У пачатку 1966 г. ён апынуўся ў Філадэльфіі, дзе пачаў займацца ў Пенсільванскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Ходзячы на курсы эксперыментальнага мастацтва, ён адкрывае для сябе анімацыю і здымае сваю першую стужку — «Шэсць хворых мужчын». У 1967 г. ён набывае відэакамеру і стварае свой першы фільм «Алфавіт», у якім сумяшчае мультыплікацыю і кінакадры. Фільм заснаваны на начных жахах, якія перажыла Пэгі, пляменніца Лінчавай жонкі. Сама Пэгі выканала ў фільме ролю дзяўчынкі. Гэтая праца ўвайшла ў адзін з альманахаў авангарднага кіно. У 1970 г. ён зрабіў анімацыйную карціну «Бабка», якая доўжылася 35 хвілін, адрознівалася праніклівым зместам і вельмі прадуманай лініяй апавядання.
«Галава-гумка»
правіцьУ 1971 годзе Дэвід Лінч узяўся за працу над сваім першым поўнаметражным фільмам «Галава-гумка». Сябар з маленства Джэк Фікс аказаў яму фінансавую падтрымку. Праца ішла, што называецца, прыхваткамі і з вялікімі цяжкасцямі, але была завершана ў 1976 годзе. Фільм адразу зрабіўся культавым. Фільм уяўляе сабой падарожжа ў чалавечую свядомасць, поўную яскравых, заварожвальных вобразаў. Стэнлі Кубрык пазней назваў гэты фільм адным з сваіх любімых і нават прымушаў сваіх акцёраў глядзець яго перад здымкаю фільма «Ззянне» (1980), каб прывесці іх у пэўны псіхалагічны стан.
Набыццё вядомасці
правіцьМаладога рэжысёра заўважыў Мэл Брукс, на студыі якога Лінч у 1980 г. паставіў фільм «Чалавек-слон» з удзелам Энтані Хопкінса, Джона Херта, Энн Бэнкрофт і Джона Гілгуда. Новы фільм уганаравалі васьмю намінацыямі на прэмію Оскар, але ён не атрымаў ніводнай, затое яму дастаўся «Сезар» як найлепшаму замежнаму фільму. Галоўны герой, надзвычай брыдкі, паказаны ў фільме больш чалавечным і добрым, чым «нармальныя людзі».
Пасля гэтага Лінчу прапанавалі зняць трэцюю частку эпапеі «Зорныя войны», але ён адмовіўся і пачаў працаваць з новым праектам — экранізацыяй рамана «Дзюна». На жаль, прадзюсары не далі Лінчу самастойна правесці мантаж фільма і кантралявалі працэс здымкі. Фільм, які быў выпушчаны ў 1984 г., не меў поспеху, і пры велізарным на тую пару бюджэце 45 мільёнаў долараў прынёс толькі 27 мільёнаў у пракаце. У гэтай карціне дэбютаваў акцёр Кайл Маклахлен, які вельмі спадабаўся Лінчу і потым з’яўляўся не ў адной ягонай істужцы. Адну з роляў «Дзюны» сыграў музыка Стынг, пасля чаго Лінч пачаў запрашаць рок-зорак на ролі ў сваіх фільмах. Пазней у Лінча зняліся Дэвід Боўі і Мэрылін Мэнсан.
У 1986 г. Лінч зняў «Сіні аксаміт» з Кайлам Маклахленам у галоўнай ролі. Па выхадзе фільма кінакрытыкі загаварылі пра Лінча як пра «неаварвара», маючы на ўвазе заснаваную ім наватарскую плынь у кінематографе. У 1990 г. з’яўляецца роўд-муві «Дзікія сэрцам» з Нікаласам Кейджам і Лораю Дэрн у галоўных ролях. Не зважаючы на супярэчлівыя ацэнкі кінакрытыкаў, канскае журы на чале з Бернарда Берталучы прысудзіла рэжысёру «Залатую пальмавую галіну».
У пачатку 1990-х зняты Лінчам серыял «Твін Пікс» выклікаў сярод гледачоў гэтак званую «піксаманію», але поўнаметражны псіхадэлічны прыквел да серыяла («Твін Пікс: Агонь, ідзі за мною», 1992 г.) атрымаў досыць нізкія ацэнкі, збольшага таму (паводле меркавання самога Лінча), што стылістычна ён быў мала звязаны з серыялам.
Фільмы 1990—2000 гг.
правіць«Загубленая шаша» (1997) падзяліла крытыкаў на два лагеры, першы прыняў кінастужку станоўча, а другі назваў яе заняпадам Лінчавай кар’еры. Фільм апавядае нам пра забойцу-шызафрэніка, якога прысудзілі да смяротнага пакарання. Перад смерцю яму здалося, што ён нібыта апынуўся на волі, дзе неўзабаве яго ўцягваюць ў шэраг захапляльных, надзвычайных прыгод.
У вачах крытыкаў з мэйнстрыму Лінча рэабілітаваў фільм «Простая гісторыя» (1999), заснаваны на рэальных падзеях. Праца «Малхоланд Драйв» (2000) адразу зрабілася культавай, і часопіс «Кае дзю Сінэма» назваў яе «найлепшым фільмам дзесяцігоддзя». Сам Лінч растлумачыў змест фільма як «каханне у горадзе сноў». Стужка расказвае пра дзвюх кабет, гісторыя якіх не мае ні пачатку, ні канца. У фільме не зразумець, дзе сон, а дзе рэчаіснасць; невядома хто з герояў сніць гэты сон, а хто толькі сніцца і каго сапраўды не існуе.
Наступны фільм «Унутраная імперыя» зняты на ручную лічбавую камеру даволі прымітыўнай мадэлі. Здымка вялася без гатовага сцэнарыя, збольшага прайшла ў Польшчы.
Апошнім часам Лінч здымае шмат кароткіх рэкламных ролікаў, а таксама анімацыйныя карціны.
Кароткаметражныя фільмы
правіць- 1966 — «Шэсць хворых мужчын» / Six Figures Getting Sick (Six Times) (анімацыйны)
- 1968 — «Алфавіт» / The Alphabet
- 1970 — «Бабка» / The Grandmother
- 1974 — «Калека» / The Amputee
- 1988 — «Каўбой і француз» / The Cowboy and the Frenchman
- 1990 — «Індустрыяльная сімфонія № 1: сон разбітых сэрцаў» / Industrial Symphony No. 1: The Dream of the Broken Hearted
- 2002 — «Цёмны пакой» / Darkened Room
- 2002 — «Трусы» / Rabbits
- 2002 — «Краіна тупых» / Dumbland
- 2007 — «Лодка» / Boat
- 2007 — «Абсурд» / Absurda (эпізод кінаальманаха «У кожнага сваё кіно» / Chacun son cinéma)
- 2010 — «Lady Blue Shanghai» (12-хвілінны ролік для Dior)
- 2011 — «The 3 Rs» (хвілінны ролік для Венскага фестывалю)
- 2013 — «Idem Paris» (8-хвілінны ролік, які паказвае стварэнне літаграфіі ў старадаўняй парыжскай студыі)
Тэлевізійныя серыялы
правіць- 1990—1991 — «Твін Пікс» / Twin Peaks
- 1992 — «У жывым эфіры» / On the Air
- 1993 — «Гатэльны нумар» / Hotel Room
Зноскі
Спасылкі
правіцьДэвід Лінч на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Дэвіда Лінча (англ.)
- Фонд Дэвіда Лінча (англ.)
- Дэвід Лінч на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Дэвід Лінч ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Персанальная выстаўка Дэвіда Лінча Маскве, у рамках фестывалю "Мода і Стыль у фатаграфіі 2009 Архівавана 2 красавіка 2009.
- «Чорны вігвам» — сайт, прысвечаны Дэвіду Лінчу Архівавана 14 жніўня 2018. (англ.)
- Дэвід Лінч: non-cinematic work (руск.)
- Інтэрв’ю з Дэвідам Лінчам на прэзентацыі «Злавіць вялікую рыбу» ў Маскве (2009)(недаступная спасылка) (руск.)