Адкрыць галоўнае меню

Джордж Херберт Хітчынгс (англ.: George Herbert Hitchings, 18 красавіка 1905, г.Хокіэм, ЗША27 лютага 1998, Чапэл-Хіл, Паўночная Караліна) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе «за адкрыццё важных прынцыпаў лекавай тэрапіі», якую ён падзяліў разам з Дж.Блэкам і Г.Элаян.

Джордж Хітчынгс
George Hitchings
George H. Hitchings 1988.jpg
Дата нараджэння 18 красавіка 1905(1905-04-18)[1][2]
Месца нараджэння Хокіэм, Вашынгтон
Дата смерці 27 лютага 1998(1998-02-27)[1][2] (92 гады)
Месца смерці Чапел-Хіл, Паўночная Караліна
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, біяхімік, фармаколаг, фармацэўт, хімік
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1988)
Commons-logo.svg Джордж Хітчынгс на Вікісховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

Джордж Хітчынгс нарадзіўся 18 красавіка 1905 года ў горадзе Хокіэм (штат Вашынгтон) і вырас у Берклі, штат Каліфорнія, Сан-Дыега, Бэлінхэме, Вашынгтоне і Сіэтле. Скончыў сярэднюю школу ў Сіэтле ў 1923 годзе.

Скончыў Вашынгтонскі ўніверсітэт (1928). З 1928 года працаваў у Гарвардскай медыцынскай школе, з 1942 года — ў навукова-даследчай лабараторыі Велкам (Нью-Ёрк).

У 1967 годзе Хітчынгсстаў віцэ-прэзідэнтам, які адказвае за даследаванні Burroughs-Wellcome. Ён атрымаў званне ганаровага вучонага ў 1976 годзе. Ён таксама займаў пасаду ад'юнкт выкладчыка ў Школе медыцыны ва ўніверсітэце Дзюка.

Аўтар навуковых прац па хіміі пірымідзінавых сістэм, антаганістаў пурыну і пірымідзіну, антыметабалітаў нуклеінавых кіслот, хіміятэрапіі пухлін, стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў.

Доктар філасофіі (1933).

Хітчынгс памёр у 1998 годзе ў Чапэл-Хіл, Паўночная Караліна. Хітчынгс заснаваў Фонд Triangle Community Foundation ў 1983 годзе. Хітчынгс з'яўляецца членам Залы славы медыцыны і хіміі (англ.: the Medicinal Chemistry Hall of Fame).

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 George Herbert Hitchings
  2. 2,0 2,1 George H. Hitchings // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Raju, T N (2000), "The Nobel chronicles. 1988: James Whyte Black, (b 1924), Gertrude Elion (1918-99), and George H Hitchings (1905-98).", Lancet 355 (9208): 1022, 2000 Mar 18, PMID 10768469
  • Then, R L (1993), "History and future of antimicrobial diaminopyrimidines.", Journal of chemotherapy (Florence, Italy) 5 (6): 361–8, 1993 Dec, PMID 8195827
  • van Zwieten, P A (1988), "[Nobel prize for Medicine 1988]", Nederlands tijdschrift voor geneeskunde 132 (53): 2401–2, 1988 Dec 31, PMID 3063980
  • Giner-Sorolla, A (1988), "The excitement of a suspense story, the beauty of a poem: the work of Hitchings and Elion.", Trends Pharmacol. Sci. 9 (12): 437–8, 1988 Dec, doi:10.1016/0165-6147(88)90133-2, PMID 3078084
  • Horgan, J (1988), "Physiology or medicine.", Sci. Am. 259 (6): 33, 1988 Dec, doi:10.1038/scientificamerican1288-33b, PMID 3060998
  • Sjöqvist, F (1988), "[Nobel Prize in medicine: three share this year's Nobel Prize in medicine. Important principles in drug therapy]", Lakartidningen 85 (43): 3542–7, 1988 Oct 26, PMID 2462143
  • Dameshek, W (1970), "The deVilliers award of the Leukemia Society of America Inc. to George H. Hitchings, Ph.D.", Bibliotheca haematologica (36): XXI–XXII, PMID 4950964
  • Talalay, P (1969), "Presentation of Dr. George Herbert Hitchings for the Passano Award.", JAMA 209 (9): 1337–8, 1969 Sep 1, doi:10.1001/jama.209.9.1337, PMID 4895870
  • Medicinal Chemistry Division, American Chemical Society, Medicinal Chemistry Hall of Fame, retrieved 30 August 2012
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы - Шчытні / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 512 с.: іл.

СпасылкіПравіць