Джэймс Уорэн «Джым» Джонс (англ.: James Warren "Jim" Jones; 13 мая 1931, Крыт, Індыяна, ЗША — 18 лістапада 1978, Джонстаўн, Гаяна) — амерыканскі прапаведнік, заснавальнік дэструктыўнай секты «Храм народаў», паслядоўнікі якой па афіцыйнай версіі здзейснілі ў 1978 годзе масавае самагубства.

Джым Джонс
Род дзейнасці murderer, pastor, лідар культу, rapist, volunteer
Дата нараджэння 13 мая 1931(1931-05-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1978(1978-11-18)[1] (47 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Раннія гады

правіць

Джым Уорэн Джонс нарадзіўся ў 1931 годзе ва няўключанай тэрыторыі Крыт у штаце Індыяна. Свайму выхаванню ён абавязаны галоўным чынам маці, якая скептычна ставілася да інстытута царквы, але верыла ў духаў, і здолела часткова прывіць гэтую веру Джонсу. Не меншую ролю ў выхаванні Джонса адыгралі яго суседзі — прадстаўнікі царквы пяцідзесятнікаў. Нават па мерках вельмі рэлігійнай, кансерватыўна-хрысціянскай Індыяны маленькі Джонс лічыўся «дзіўным хлопцам, апантаным рэлігіяй» і аднагодкі цураліся яго. Пасля заканчэння школы паступіў ва Універсітэт Батлера, які скончыў у 1961 годзе, атрымаўшы ступень у галіне сярэдняй адукацыі.

Прапаведнік

правіць

Джонса з дзяцінства цікавіла рэлігія. У 1954 годзе ён пачаў прапаведаваць на вуліцах Індыянапаліса за «Сходы Гасподнія» («Assemblies of God»), найбуйнейшую канфесію пратэстантаў пяцідзесятнікаў у ЗША. Аднак, нягледзячы на тое, што яго пропаведзі прыцягвалі новых членаў у царкву, адміністрацыйны савет царквы адчуў у ім пагрозу з-за яго словаў аб роўнасці чарнаскурых і белых людзей. У выніку гэтага Джонс прыняў рашэнне арганізаваць уласную царкву, у якой не было б адрозненняў паміж людзьмі па расавай або сацыяльнай прыкмеце.

Храм народаў

правіць

4 красавіка 1955 года ён разам з шэрагам сваіх прыхільнікаў заснаваў «Паслядоўнікі Хрыста» («Disciples of Christ»), якую праз год пераназваў у «Храм народаў». У 1960 годзе «Храм народаў» стаў афіцыйным членам «Царквы Хрыста» ў Індыянапалісе, а Джонс быў прыняты ў сан святара. У 1965 годзе «Храм народаў» па шэрагу прычын пераязджае ў даліну Рэдвуд, у Каліфорніі. Адной з прычын было меркаванне Джыма Джонса аб тым, што толькі там яго людзі могуць выратавацца ў выпадку ядзернай вайны. Да гэтага часу Джонс ужо быў жанаты на Марселіне Джонс і меў на апецы не толькі ўласных, але і некалькі прыёмных дзяцей. Сваю сям’ю ён называў «вясёлкавая сям’я» («rainbow family»), з-за таго, што прыёмныя дзеці адрозніваліся па расавай і этнічных прыкметах. Яго жонка ва ўсім яму дапамагала, усяляк падтрымлівала і заставалася з ім да канца.

У Гаяне

правіць

У 1977 годзе Джонс з шэрагам сваіх паслядоўнікаў пераязджае ў паселішча Джонстаўн, ў Гаяне, заснаванае членамі «Храма народаў» і названае так у гонар кіраўніка арганізацыі.

Пасля пераезду ў Гаяну, краіну з іншым кліматам чым у Каліфорніі, здароўе заснавальніка «Храма народаў» прыкметна пагоршылася. Ён стаў прымаць лекавыя сродкі, такія як фенабарбітал. Часта быў непрацаздольны, перыядычна выяўляліся праблемы з прамовай, з’явіліся маніі. Але ён працягваў заставацца кіраўніком абшчыны, усе жыхары ставіліся да яго з любоўю і павагай, называлі яго «бацька».

Савецкі след

правіць

У Гаяне Джонс пачаў наладжваць сувязі з савецкім пасольствам, плануючы пераезд сваёй абшчыны ў СССР[2]. Ён рэгулярна выказваў свае сімпатыі Савецкаму Саюзу. Сваю барацьбу за роўныя правы людзей ён называў «апостальскім сацыялізмам».

Трагедыя

правіць

Паводле афіцыйнай версіі, 18 лістапада 1978 года пасля ўзброенага інцыдэнту, звязанага з людзьмі з яго камуны, Джонс сабраў усіх жыхароў Джонстаўна і ў выніку пропаведзі пераканаў большасць з іх здзейсніць «рэвалюцыйны акт самагубства», прыняўшы яд. У выніку гэтай акцыі 918 чалавек загінула ад атруты. Сам Джонс пазней быў знойдзены мёртвым з кулявым раненнем у галаву. Жонка Джонса Марселіна таксама скончыла жыццё самагубствам, выпіўшы цыяністы калій. Сын Стывен Джонс пазбег долі сваіх бацькоў, братоў і сясцёр. Яго ў гэты час не было ў суполцы. Ён быў разам з іншымі членамі баскетбольнай каманды ў Джорджтаўне.

Згодна з канспіралагічнай версіяй, трагедыя зусім не была масавым самагубствам. Тое, што адбылося было аперацыяй спецслужбаў ЗША ў мэтах недапушчэння пераезду камуны ў СССР. Напярэдадні трагедыі члены камуны запыталі палітычнага прытулку ў сувязі з пераследамі з боку ЗША[3].

Псіхапатыя

правіць

Джым Джонс не раз заяўляў, што з’яўляецца рэінкарнацыяй Ісуса, Буды і Леніна, адкрыта абвяшчаючы сябе «аракулам і медыумам для бесцялесных істот з іншай галактыкі»

У культуры

правіць
  • У 1980 годзе ў ЗША выйшаў тэлефільм «Гаянская трагедыя: Гісторыя Джыма Джонса» (Guyana Tragedy: The Story of Jim Jones), галоўную ролю ў якім сыграў Паўэрс Бут.
  • У 1984 годзе гурт Manowar прысвяціў трагедыі ў Гаяне песню «Guiana — Cult Of The Damned».
  • У 1987 годзе імя Джыма Джонса згадана ў рамане Жана Парвулеска «Партугальская служанка».
  • У 1990 годзе выйшаў альбом гурта Deicide, у якім існуе песня «Carnage In the Temple Of The Damned» з адсылкамі пра падзеі ў Джонстаўне.
  • У 1999 годзе згаданы ў кнізе Чака Паланіка «Ацалелы»
  • У 2004 годзе згаданы ў сёмай кнізе цыкла «Цёмная вежа» Стывена Кінга.
  • У 2006 годзе каліфарнійская панк-група NOFX выпусціла альбом «Wolves in Wolves’ Clothing», дзе ў аднайменнай песні ёсць згадка Джонса і масавага самагубства ў Джонстаўне: «We are followers of Jimmy Jones, cutting in the kool-aid line».
  • У 2007 годзе ў Канадзе выйшаў Дакументальны фільм «Тры дні ў Джонстаўне» (англ.: Jonestown: Paradise Lost), галоўную ролю ў якім сыграў Рык Робертс.
  • У 2009 годзе згаданы ў кнізе Стывена Кінга «Пад купалам» (Under the dome).
  • У 2010 годзе згаданы ў кнізе Роберта Чалдзіні «Псіхалогія ўплыву».
  • У 2011 годзе расійскі black metal гурт Demons of Guillotine прысвяціў дзве песні пад назвамі «909» і «Преподобный Джим» са свайго альбома «Время серпа» падзеям, звязаным з дзейнасцю Джонса.
  • У 2011 годзе была выдадзена кніга Аляксандра Лаўрына «Знакамітыя забойцы і ахвяры», дзе апісана гісторыя Джыма Джонса.
  • У 2013 годзе амерыканскі гурт Polkadot Cadaver выпусціў альбом «Last Call in Jonestown», назва альбома і аднайменная песня з яго прама адсылае да падзеяў у Джонстаўн, а сама песня ўтрымлівае сэмпл прамоў Джыма Джонса.
  • У 2013 годзе ў ЗША выйшаў фільм «Таінства» (the Sacrament) падзеі і прататып галоўнага злыдня якога з’яўляюцца прамой адсылкай да гісторыі Джыма Джонса.
  • У 2015 годзе ў ЗША выйшаў фільм «Вэлюм» (the Veil), дзе Томас Джэйн быў у ролі Jim Jacobs. Сюжэт фільма вельмі цесна звязаны з гісторыяй Джыма Джонса.
  • У 2016 годзе Джонс згаданы ў кнізе Стывена Кінга «Пост здаў» (End of Watch).
  • Таксама Джым Джонс згадваецца ў кнізе Дзіна Кунтца «Поўнач», у першай частцы, раздзеле 57.
  • У 2017 годзе ў 9-й серыі 7-га сезона серыяла «Амерыканская гісторыя жахаў» сцэна з адсылкай аб трагедыі ў Джонстаўне.
  • У 2017 годзе Джым Джонс згадваецца ў песні «Koolaid» гурта Accept.
  • У 2017 годзе Джым Джонс згадваецца ў трэку «I`m Done» гурта $UICIDEBOY$.
  • У 2018 Джым Джонс згадваецца ў песні «Счастливая жизнь» гурта ШАР.
  • У 2018 годзе Джым Джонс згадваецца ў песні «Love It If We Made It» гурта the 1975.
  • З’яўляецца прататыпам Іёны ў фільме «Пекла канібалаў 2» рэжысёра Умберта Ленцы.
  • У 2019 годзе група SKYND прысвяціла яму аднайменную песню.
  • У 2019 годзе Джым Джонс згадваецца ў песні «JAWS» выканаўцы Jacques-Anthony.
  • У 2019 годзе Джым Джонс згадваецца ў 22 серыі 3 сезону серыяла «Riverdale».

Зноскі

  1. а б Jim Jones // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Трагедии Коммуны Джонстауна 35 лет | Леворадикал. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013.
  3. Федоровский Ю. Р. Коммунары Джонстауна. 30 лет назад // Донецький кряж  (укр.) {{{выданне}}}. — 31.10.2008, 7.11.2008. — № 40—41. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2010.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць