Джэбашскі хрыбет
Джэба́шскі хрыбет[1] — горны масіў паўночнага макрасхілу Заходняга Саяна. Складзены пародамі пратэразою (хларытавыя сланцы, кварцыты, мармуры), укаранення гранітных інтрузій (дэвонскага ўзросту).
Джэбашскі хрыбет | |
---|---|
52°20′59″ пн. ш. 90°40′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Хакасія |
Працягласць — каля 80 км. Размешчаны паміж 30' і 91°15' уд, з’яўляецца натуральнай мяжой Таштыпскага і Бейскага раёнаў з Краснаярскім краем на паўднёвым усходзе Рэспублікі Хакасія. Рэльеф сярэднягорны, слаба раздзелены са старажытнымі выраўнаванымі вяршыннымі паверхнямі на абсалютных адзнаках 1000—1500 метраў. Максімальная вышыня на тэрыторыі Тывы — 2179 м, у Рэспубліцы Хакасія — 1958 (Карлыган).
На схілах — цёмнахваёвая тайга.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — карта Хакасіі