Джэймс Хопвуд Джынс
Джэймс Хопвуд Джынс (англ.: James Hopwood Jeans, 11 верасня 1877, Лондан, Вялікабрытанія — 16 верасня 1946, Доркінг, Вялікабрытанія) — брытанскі фізік-тэарэтык, астраном, матэматык.
Джэймс Хопвуд Джынс | |
---|---|
James Hopwood Jeans | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 верасня 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1946[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, астраном, пісьменнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка, астраномія і матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эдмунд Тэйлар Уітэкер[d][6] |
Член у | |
Узнагароды |
![]() член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (май 1906) Каралеўскі медаль[d] (1919) ![]() медаль Франкліна[d] (1931) Бэйкераўская лекцыя[d] (1917) ![]() прэмія Адамса[d] (1917) Guthrie Lecture[d] (1923) |
![]() |
Біяграфія правіць
У 1900 скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта, затым выкладаў там. У 1904 годзе пачаў працу ў Прынстанскім ўніверсітэце у ЗША як прафесар прыкладной матэматыкі, але ў 1910 годзе вярнуўся ў Кембрыдж.
У 1923—1944 гадах — супрацоўнік абсерваторыі Маунт-Вілсан ў ЗША, у 1935—1946 гадах — прафесар астраноміі Каралеўскай асацыяцыі ў Лондане.
Навуковая праца правіць
Зрабіў важны ўклад у некалькіх абласцях фізікі, уключаючы квантавую тэорыю, тэорыю цеплавога выпраменьвання і эвалюцыі зорак. Джэймс Джынс лічыцца адным з заснавальнікаў касмалогіі ў Вялікабрытаніі разам з Артурам Эдзінгтанам.
У 1905 году ўсталяваў закон размеркавання энергіі ў даўгахвалевай частцы спектру выпраменьвання абсалютна чорнага цела (закон выпраменьвання Рэлея — Джынса), які звязвае шчыльнасць энергіі выпраменьвання абсалютна чорнага цела з тэмпературай крыніцы эмісіі.
Асабістае жыццё правіць
Джынс быў двойчы жанаты: у 1907 — на амерыканскай паэтцы Шарлоце Мітчэл і ў 1935 — на аўстралійскай арганістцы і выканаўцы на клавесіне Сюзане Нок, больш вядомай як Сюзі Джынс.
Памёр 16 верасня 1946 г ў Доркінге (графства Сурэй).
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Sir James Jeans // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г McGovern U. Chambers Concise Biographical Dictionary — Эдынбург: Chambers Harrap, 2003. — ISBN 978-0-550-10062-7
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ English Wikipedia community Wikipedia — 2001. Праверана 14 верасня 2018.