Джэйхан (рака)

рака ў Турцыі

Джэйха́н[1] (турэцк.: Ceyhan) — рака на поўдні Турцыі, у паўднёва-ўсходняй частцы[2] паўвострава Малая Азія.

Джэйхан
тур. Ceyhan
у правінцыі Адана
у правінцыі Адана
Характарыстыка
Даўжыня 474 км
Басейн 21 200 км²
Расход вады каля 230 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Армянскі Таўр
 • Вышыня каля 3000 м
 • Каардынаты 38°11′11″ пн. ш. 37°12′52″ у. д.HGЯO
Вусце Міжземнае мора
 • Месцазнаходжанне заліў Іскендерун
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 36°33′55″ пн. ш. 35°33′35″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Міжземнае мора
Краіна
Рэгіёны Кахраманмараш, Асманіе, Адана
physical
Джэйхан (рака)
Джэйхан (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 474 км. Плошча вадазбору 21 200 км². Сярэдні расход вады каля 230 м³/с (найбольшы — у пачатку лета[2]). Выток ракі знаходзіцца ў гарах Армянскага Таўра[1] на вышыні каля 3000[2] м. Ніжняе цячэнне па нізіне Чукурава. Упадае ў заліў Іскендэрун Міжземнага мора. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Паводкі адбываюцца ў зімовы перыяд. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне, у выніку чаго ўлетку і ўвосень рака часам перасыхае[2].

У даліне ракі горад Джэйхан.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  2. а б в г Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць