Джэксанвіл
Джэксанвіл (англ.: Jacksonville, мянушка: Там, дзе пачынаецца Фларыда) — самы густанаселены горад у амерыканскім штаце Фларыда і трынаццаты па колькасці насельніцтва горад у ЗША. Тэрытарыяльна належыць да акругі Дувал. З 1968 года горад і акруга маюць адзінае кіраванне, у выніку чаго Джэксанвіл стаў самым буйным па тэрыторыі горадам у ЗША. Паводле звестак 2005 года, у самім горадзе пражывае каля 783 тысяч жыхароў, а разам з ваколіцамі больш 1,3 млн чалавек[3][4].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Джэксанвіл размешчаны на паўночным усходзе штата Фларыда на берагах ракі Сент-Джонс, якая ўпадае ў Атлантычны акіян за 30 км ад цэнтральнай часткі гораду ніжэй па цячэнні. Паселішча Коўфард (Cowford), будучы Джэксанвіл, узнікла ў 1791 годзе і сваю першапачатковаю назву атрымала дзякуючы броду ў вузкім месцы ракі, які выкарыстоўваўся для пераправы кароў (cow — карова, ford — брод). У 1822 годзе горад атрымаў сваё сучаснае імя ў гонар Эндру Джэксана, першага губернатара Фларыды і пасля сёмага прэзідэнта ЗША.
Гісторыя
правіцьПершае паселішча, празванае Осачыт (Ossachite), з’явілася на гэтым месцы каля 6 тысяч гадоў назад, у ім жылі індзейцы племені Тымукуа (Timucua).
Еўрапейцы ўпершыню з’явіліся на месцы горада ў 1562 годзе, калі французскі даследчык гугенот Жан Рыбо ўпершыню высадзіўся і нанёс на карце раку Сент-Джонс. А праз два гады пад пачаткам іншага француза Рэнэ дэ Ладаніра тут было заснавана першае еўрапейскае паселішча — форт Кералайн (Fort Caroline).
Тэрыторыя Фларыды ўвайшла пад юрысдыкцыю ЗША ў 1821 годзе, і ўслед за гэтым горад атрымаў сваё сучаснае імя ў гонар Эндру Джэксана, першага губернатара Фларыды і сёмага прэзідэнта ЗША. 9 лютага 1832 года Заканадаўчая рада Фларыды ўхваліла стварэнне гарадской управы.
Падчас грамадзянскай вайны ў ЗША ў 1861—1865 гадах Джэксанвіл стаў асноўным пастаўшчыком ялавічыны і свініны для войскаў Канфедэрацыі. Горад быў блакіраваны паўночнікамі і пераходзіў з рук у рукі некалькі разоў. Хоць значных баявых дзеянняў на тэрыторыі гораду не праводзілася, да канца вайны ён прыйшоў у стан значнай дэзарганізацыі.
У часы рэканструкцыі (1867—1877) і «пазалочанага стагоддзя» (1870—1898) Джэксанвіл і размешчаны па суседстве горад Сент-Огасцін сталі папулярнымі зімовымі курортамі для багатых і знакамітых персон. Наведвальнікі прыбывалі сюды на параходах, а пазней па чыгунцы. Да канца стагоддзя, аднак, струмень турыстаў крыху паменшыўся з-за ўспышак амарыльнай (жоўтай) ліхаманкі, а таксама з-за таго, што чыгунка была пракладзена далей на поўдзень паўвострава і частка турыстычных струменяў перамясцілася туды.
2 мая 1901 года ў цэнтральнай частцы горада здарыўся буйны пажар, які пачаўся на валаконнай фабрыцы. Гэты пажар стаў адным з самых буйных здарэнняў з катастрафічнымі наступствамі ў гісторыі штата, у выніку быў знішчаны дзелавы цэнтр і каля 10 000 чалавек засталіся без прытулку. У рэканструкцыі горада, якая доўжылася з 1901 па 1912 гады, было адноўлена больш за 13 000 будынкаў, большай часткай пад кіраўніцтвам вядомага нью-ёркскага архітэктара Генры Клута.
У 1910-я гады горад стаў папулярным сярод кінематаграфістаў, якіх прыцягвалі цёплы клімат, экзатычныя краявіды, блізкасць чыгункі і танная працоўная сіла. За дзесяцігоддзе ў горадзе размясціліся больш за 30 кінастудый нямога кіно, за што ён быў празваны «зімовай сталіцай сусветнага кінематографу». Аднак са з’яўленнем Галівуда цэнтр кінавытворчасці ў выніку перамясціўся туды.
У гэтыя жа гады Джэксанвіл стаў буйным банкаўскім і страхавым цэнтрам, тут сталі квітнець такія кампаніі, як Barnett National, Atlantic National, Florida National, Prudential, Gulf Life, Afro-American Insurance, Independent Life і American Heritage Life. Падчас Другой сусветнай вайны ў раёне горада былі размешчаныя тры ваенна-марскія базы, і ВМС ЗША сталі адной з эканамічных рухаючых сіл гораду і буйным працадаўцам. Пасля заканчэння вайны горад стаў пакутаваць ад негатыўных наступстваў хуткай урбанізацыі гарадоў за кошт сельскай мясцовасці. У выніку галасавання ў 1968 годзе муніцыпалітэты горада і акругі былі аб’яднаныя, у выніку чаго па занятай тэрыторыі горад стаў найбуйнейшым горадам у кантынентальнай частцы ЗША.
У цяперашні час горад пакутуе ад вялікай колькасці цяжкіх злачынстваў — за апошнія 17 гадоў горад 12 раз станавіўся лідарам па колькасці забойстваў[5].
Геаграфія і клімат
правіцьГеаграфія
правіцьГорад Джэксанвіл размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы штата Фларыда, ЗША. Паводле звестак Бюро перапісу ЗША, плошча горада складае 2264,5 км², з якіх 1962,4 км² належаць да сушы і 302,1 км² (13,34 %) да воднай паверхні.
Клімат
правіцьКлімат у Джэксанвіле вільготны субтрапічны, мяккі ўзімку і спякотны ўлетку. Сярэднегадавыя высокія тэмпературы вагаюцца ў межах 18-33 °C[6]. Самая высокая вядомая тэмпература +43 °C была зафіксаваная 21 ліпеня 1942 года, самая нізкая −14 °C 21 студзеня 1985 года. Улетку ў вячэрнія гадзіны часта здараюцца навальніцы — гэта адбываецца з-за моцнага нагрэву зямлі і вады ў камбінацыі з высокай вільготнасцю. Узімку здараюцца маразы, але як правіла такія перыяды недоўгачасовыя. Рэдка выпадае снег, але звычайна ён растае яшчэ ў паветры.
Джэксанвіл у меншай ступені ў параўнанні з іншымі гарадамі Фларыды пакутуе ад ураганаў. Прамы ўдар стыхіі быў зафіксаваны толькі аднойчы ў 1871 годзе, аднак за ўвесь час больш 12 разоў было абвешчана штармавое папярэджанне ў сувязі з рухам праз тэрыторыю штата ўраганаў з боку Мексіканскага заліва[7]. Самая вялікая шкода была зафіксавана ў 1964 годзе, калі эпіцэнтр урагану Дора прайшоў крыху паўднёвей праз горад Сент-Огасцін. Сіла ветру складала 177 км/гадзіну, што дало падставу прысвоіць урагану другую катэгорыю па пяцібальнай шкале Сафіра-Сімпсана.
Колькасць ападкаў у сярэднім складае 1320 мм у год, найбольшая іх колькасць выпадае з чэрвеня па верасень.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіцьЗноскі
- ↑ а б https://www.jacksonville.gov/mayor.aspx Праверана 6 сакавіка 2024.
- ↑ Annual Estimates of the Resident Population for Incorporated Places Over 100,000, Ranked by July 1, 2009 Population (PDF)(недаступная спасылка). US Census Bureau. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2010. Праверана February 14, 2011.
- ↑ http://www.census.gov/popest/cities/files/SUB-EST2005-all.csv
- ↑ http://www.census.gov/population/www/estimates/metropop/table01.xls
- ↑ http://www.sptimes.com/2006/08/09/State/Florida_briefly.shtml
- ↑ http://www.climate-zone.com/climate/united-states/florida/jacksonville/
- ↑ http://www.hurricanecity.com/city/jacksonville.htm
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэксанвіл
- 40 гадоў назад у гэтыя выходныя, Джэксанвіл атрымаў рэпутацыю нацыянальнага горада гвалту Архівавана 6 чэрвеня 2012.. The Florida Times-Union.
- DeCamp, David (May 3, 2003). Racial graffiti found at Glover’s headquarters Архівавана 29 верасня 2007.. The Florida Times-Union.
- Foley, Bill; Wood, Wayne (2001). The great fire of 1901 (1st ed.). Jacksonville, Florida: The Jacksonville Historical Society. ISBN 0-9710261-0-6