Джэніфер Лоўрэнс

Джэніфер Шрэйдэр Лоўрэнс (англ.: Jennifer Shrader Lawrence; нар. 15 жніўня 1990, Луісвіл, Кентукі, ЗША) — амерыканская актрыса.

Джэніфер Лоўрэнс
Jennifer Lawrence
Лоўрэнс у ліпені 2013 года
Імя пры нараджэнні Джэніфер Шрэйдэр Лоўрэнс
Дата нараджэння 15 жніўня 1990(1990-08-15) (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька Francis Lawrence[d][1]
Муж Cooke Maroney[d]
Прафесія актрыса, тэлеактрыса, кінаактрыса
Кар’ера 2006 — наш час
Узнагароды «Оскар» (2013)
«Залаты глобус» (2013, 2014)
BAFTA (2014)
IMDb ID 2225369
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лоўрэнс пачала акцёрскую кар'еру ў 2006 годзе, сыграўшы ў тэлепраекце «Гарадская кампанія». Сваю першую галоўную ролю яна выканала ў драме «Дом покера»  (англ.). Джэніфер найбольш вядомая па ролях Ціфані ў камедыі «Мой хлопец — псіх», Кітніс Эвердзін у экранізацыі аднайменнага рамана «Галодныя гульні» і Містык у навукова-фантастычным фільме «Людзі Ікс: Першы Клас».

У 2011 годзе Джэніфер у 20-гадовым узросце была намінавана на «Оскар» і «Залаты глобус» у катэгорыях «Найлепшая жаночая роля» і «Найлепшая жаночая роля ў драматычным фільме» за выкананне Ры Долі ў драме «Зімовая косць», але абедзве статуэткі тады выйграла Наталі Портман. У перыяд паміж 2012 і 2013 гадамі Джэніфер атрымала мноства ўзнагарод за ролю ў карціне «Мой хлопец — псіх», уключаючы «Оскар», «Залаты глобус» і Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША ў намінацыях «Найлепшая жаночая роля». Акцёрская праца Лоўрэнс у крымінальнай трагікамедыі «Афёра па-амерыканску» прынесла ёй першую статуэтку BAFTA, другі «Залаты глобус» запар, і намінацыі на прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША і «Оскар».

Фільмаграфія

правіць
Год Назва па-беларуску Назва па-англійску Роля Заўвагі
2006 Гарадская кампанія Company Town Кейтлін Тэлестужка
2006 Дэтэктыў Монк Monk Талісман 1 эпізод
2007 Дэтэктыў Раш Cold Case Эбі Брэдфард 1 эпізод
2007 Недзіцячы выпуск Not Another High School Show дзяўчына-вар'ятка Тэлестужка
2007 Медыум Medium Клэр Чэйз 1 эпізод
2008 Медыум Medium Элісан у маладосці 1 эпізод
2008 Вечарынка ў садзе  (англ.) Garden Party Ціф
2008 Дом покера  (англ.) The Poker House Агнэс
2008 Палаючая раўніна The Burning Plain Марыяна ў маладосці
2007—2009 Шоу Білі Інгвала  (англ.) The Bill Engvall Show Лорэн Пірсан 24 эпізоду
2010 Зімовая косць Winter’s Bone Ры
2011 Як вар'ят Like Crazy Сэм
2011 Бабёр The Beaver Нара
2011 Людзі Ікс: Першы Клас X-Men: First Class Рэйвен Даркхалм / Містык
2012 Галодныя гульні The Hunger Games Кітніс Эвердзін
2012 Д'ябал, якога ты ведаеш Devil You Know Зоі ў маладосці
2012 Дом у канцы вуліцы House at the End of the Street Эліса
2012 Мой хлопец — псіх The Silver Linings Playbook Ціфані
2013 Галодныя гульні: І ўспыхне полымя The Hunger Games: Catching Fire Кітніс Эвердзін
2013 Афёра па-амерыканску American Hustle Разалін Розенфельд
2014 Серэна Serena Серэна Пембертан
2014 Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні X-Men: Days of Future Past Рэйвен Даркхалм / Містык
2014 Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка 1 The Hunger Games:Mockingjay.Part I Кітніс Эвердзін
2015 Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка 2 The Hunger Games:Mockingjay.Part II Кітніс Эвердзін
2016 Людзі Ікс: Апакаліпсіс X-Men: Apocalypse Рэйвен Даркхалм / Містык

Узнагароды і намінацыі

правіць

Заўвагі

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць