Дзмітрый Іванавіч Гарбуноў

Герой Савецкага Саюза

Дзмітрый Іванавіч Гарбуноў (24 кастрычніка 1924, в. Бішава Апостаўскага раёна, Рэспубліка Татарстан — 28 ліпеня 1944) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік баёў за Беларусь, вызваляў Ашмяншчыну ад нямецкіх войск.

Дзмітрый Іванавіч Гарбуноў
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1924(1924-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1944(1944-07-28) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Скончыў няпоўную сярэднюю школу, адначасова працаваў у калгасе, пазней пераехаў у Казань, дзе скончыў школу фабрычна-заводскага навучання, працаваў слесарам на ваенным заводзе. У чэрвені 1942 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію і накіраваны на фронт.

У чэрвені 1944 года узвод старшага сяржанта Дз. Гарбунова ў складзе 136-га стралковага палка 97-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі. Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні рэк Сухадроўка, Бярэзіна і Лучоса.

Гераічны подзвіг здзейсніў і ў Ашмянскім раёне, захапіўшы з групай аўтаматчыкаў мост цераз раку Ашмянку паміж вёскамі Нарбуты і Зарэчча. Фактычна была выканана такая задача, як і пры ўзяцці станцыі Ашмяны — перарэзана шаша Смаргонь — Ашмяны. За гэты і іншыя гераічныя ўчынкі атрымаў званне Героя Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).

Загінуў пад Каўнасам, пахаваны ў Каўнасе на воінскіх могілках.

Памяць правіць

7 ліпеня 1975 года непадалёку ад месца подзвігу групы аўтаматчыкаў каля в. Нарбуты, Жупранскі сельсавет, быў пастаўлены помнік. У Ашмянах, пачынаючы з лістапада 1975 года, праводзіліся спаборніцтвы па мотаспорце на прыз імя Дзмітрыя Гарбунова. На радзіме, у Бішава ўстаноўлены помнік Гарбунову і названа ў яго гонар вуліца.

Узнагароды правіць

Быў узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонага Сцяга і медалём.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гарбуноў Дзмітрый Іванавіч (1924—1944) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г. У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 30.
  • Дакументы сведчаць : выпіска з узнагароднага ліста героя Савецкага Саюза старшага сяржанта Дз. І. Гарбунова // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 364.
  • Минин, Г. Мост-памятник : [об освобождении шосейн. Дороги Сморгонь — Ошмяны — Вильнюс от немецко-фашистских захватчиков группой автоматчиков ст. сержанта Д. И. Горбунова, Героя Советского Союза в 1944 г.] / Генрих Минин // Гродзенская праўда. — 2004. — 23 лістапада. — С. 2.