Дзмітрый Антонавіч Палітыка

Дзмітрый Антонавіч Палітыка (15 мая 1915, в. Гарывец, Лепельскі павет, Віцебская губерня, цяпер Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 18 красавіка 1965, Мінск) — беларускі савецкі крытык і літаратуразнаўца.

Дзмітрый Антонавіч Палітыка
Дзмітрый Палітыка. 1930-я гады
Дзмітрый Палітыка. 1930-я гады
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 мая 1915(1915-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1965(1965-04-18) (49 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратурны крытык, літаратуразнавец
Дзмітрый Палітыка. Партрэт работы Х. Ліўшыца, 1957 г.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 мая 1915 года ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю на вёсцы, скончыў сямігодку ў Чашніках, затым вучыўся ў Мінскім і Лепельскім педагагічных тэхнікумах (1930—1932). Настаўнічаў у пачатковай школе ў в. Копцевічы. У 1935 годзе скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педінстытута, дзе працаваў у літаратурным кабінеце. Выкладаў у Полацкім педвучылішчы. У 1936—1937 служыў у Чырвонай Арміі, атрымаў спецыяльнасць авіятэхніка. У 1937—1941 і 1944—1945 гг. выкладаў рускую літаратуру ў педтэхнікуме і педінстытуце г. Магілёва.

У гады вайны быў залічаны ў рэзерв як авіяцыйны спецыяліст, знаходзіўся ў эвакуацыі у Башкірскай АССР (працаваў дырэктарам школы, загадчыкам райана). У 1950 г. скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК УКП(б), абараніў кандыдацкую дысертацыю «А. И. Гончаров и литературная борьба 1860-х гг.». З 1950 года загадваў кафедрай рускай і беларускай мовы і літаратуры (пазней кафедрай літаратуры і журналістыкі) Рэспубліканскай Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КП Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў СССР. У другой палове 1950-х быў кіраўніком секцыі крытыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1960 годзе цяжка захварэў (абвастрэнне сухотаў, на якія пачаў пакутаваць у час эвакуацыі), але працягваў працу да канца жыцця.

Памёр 18 красавіка 1965 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Барэльеф на надмагільным помніку работы С. І. Селіханава.

Творчасць правіць

Дэбютаваў вершамі ў 1932 годзе. З 1946 года выступаў як крытык і літаратуразнаўца. Выйшлі даследаванні: «О значении советской литературы в коммунистическом воспитании трудящихся» (1952), «Великий русский писатель-сатирик М. Е. Салтыков-Щедрин» (1955), «Беларуская пасляваенная проза» (1958); «Роман И. А. Гончарова „Обрыв“» (1962); Манаграфія «Янка Купала-перакладчык» (1959, другое, дапоўненае выданне 1986) — адно з першых у беларускім літаратуразнаўстве даследаванняў па праблеме паэтычнага перакладу. У зборнік «Сляды часу» (1967) увайшлі лепшыя літаратурна-крытычныя артыкулы Д. А. Палітыкі.

Архіў Д. А. Палітыкі (у складзе якога, сярод іншага, багатая карэспандэнцыя з буйнымі рускімі літаратуразнаўцамі М. К. Піксанавым[ru] і М. Ф. Бельчыкавым[ru]) захоўваецца у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, ф. 167[1].

Зноскі

  1. [1] Архівавана 20 кастрычніка 2019.

Літаратура правіць

  • Дзмітрый Палітыка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. — Мн., 1994. — С. 414.
  • Палітыка Дзмітрый Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2001. — Т. 12. — С. 9.
  • Палітыка Дзмітрый // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1994. — Т. 4. — С. 437.
  • Палітыка Дзмітрый Антонавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997. — С. 454.
  • Палітыка Дзмітрый Антонавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1986. — Т. 4. — С. 155—156.

Спасылкі правіць