Дзмітрый Вадзімавіч Мулькевіч

беларускі футбаліст

Дзмітрый Мулькевіч (нар. 26 ліпеня 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ніва» з Доўбізны.

Футбол
Дзмітрый Мулькевіч
Поўнае імя Дзмітрый Вадзімавіч Мулькевіч
Нарадзіўся 26 ліпеня 1996(1996-07-26)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 167 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ніва (Доўбізна)
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 3 (0)
2015   Беларусь Кобрын 14 (0)
2017 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 26 (1)
2018—2019 Беларусь Рух (Брэст) 30 (8)
2020—2021 Беларусь Хваля (Пінск) 25 (2)
2021 Беларусь Маларыта 13 (5)
2022 Польшча ГКС (Вікелец) 21 (3)
2023— Беларусь Ніва (Доўбізна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2023.

Клубная кар’ера правіць

З 2012 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», праз два гады трывала замацаваўся ў складзе дубля. Тады ж пачаў часам трапляць і ў асноўную каманду. 9 жніўня 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Дняпра» (1:0).

У пачатку сезона 2015 планавалася аддаць Мулькевіча ў арэнду ў «Кобрын», але ў трэніровачным матчы за гэты клуб ён атрымаў траўму і быў вымушаны вярнуцца ў «Дынама». У жніўні 2015 года, пасля аднаўлення ад траўмы, усё ж такі апынуўся ў «Кобрыне»[2]. Правёў у Першай лізе 14 матчаў. З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама», аднак у выніку не трапіў у заяўку на сезон.

У пачатку 2017 года папоўніў склад мікашэвіцкага «Граніта». У студзені 2018 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і ў лютым падпісаў кантракт. Дапамог камандзе ў сезоне 2018 атрымаць перамогу ў Другой лізе. Застаўся ў складзе «Руха» і на сезон 2019, аднак з’яўляўся на полі эпізадычна.

У лютым 2020 года перайшоў у пінскую «Хвалю»[3], дзе стаў іграком асновы, выхадзіў пераважна ў стартавым складзе. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[4], аднак у сезоне 2021 стаў рэдка выхадзіць на поле.

У ліпені 2021 года перабраўся ў «Маларыту», а ў пачатку 2022 года стаў іграком польскага клуба ГКС (Вікелец)[5]. Пакінуў каманду ў студзені 2023 года. З лютага 2023 года стаў трэніравацца з «Нівой» з Доўбізны і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Брэст   1 0
2013 дубль Дынама   9 1
2014 Д1 Дынама   3 0
2015 (1) дубль Дынама   8 4
2015 (2) Д2 Кобрын   14 0
2017 Д2 Граніт   26 1
2018 Д3 Рух   26 6
2019 Д2 Рух   4 2
2020 Д2 Хваля   23 2
2021 (1) Д2 Хваля   2 0
2021 (2) Д3 Маларыта   13 5
2021/22 (2) Д4 ГКС   6 0
2022/23 (1) Д5 ГКС   15 3

Зноскі