Дзмітрый Андрэевіч Вашкевіч
Дзмітрый Вашкевіч (нар. 7 студзеня 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (у арэндзе з бабруйскай «Белшыны»).
Поўнае імя | Дзмітрый Андрэевіч Вашкевіч | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 студзеня 2000[1] (23 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 191 см | |||||||||||||||
Вага | 83 кг[1] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 47 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера Правіць
Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», выступаў у юнацкім першынстве, у 2016 годзе пачаў гуляць за дубль. У першай палове 2017 года гуляў на юнацкім узроўні за мінскае «Дынама», пасля вярнуўся ў «Нёман».
У чэрвені 2020 года на правах арэнды стаў іграком «Смаргоні»[2], дзе пераважна выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2020 вярнуўся ў «Нёман», а ў красавіку 2021 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», дзе таксама рэгулярна з’яўляўся ў складзе, звычайна на замену. Па выніках сезона 2021 дапамог «Белшыне» выйсці ў Вышэйшую лігу.
У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[3]. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0). З лета стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену, а з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сезон 2023 пачынаў у складзе «Белшыны», а ў сакавіку быў арандаваны жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[4].
Статыстыка выступленняў Правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | Нёман | 4 | 0 | |
2017 (2) | дубль | Нёман | 13 | 3 | |
2018 | дубль | Нёман | 25 | 0 | |
2019 | дубль | Нёман | 18 | 2 | |
2020 (1) | дубль | Нёман | 11 | 5 | |
2020 (2) | Д2 | Смаргонь | 11 | 1 | |
2021 | Д2 | Белшына | 24 | 2 | |
2022 | Д1 | Белшына | 24 | 2 | |
2023 (пач.) | Д1 | Белшына | 1 | 0 |
Зноскі
- ↑ а б в http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/49870-vashkevich-d-a
- ↑ Футбол. Дмитрий Вашкевич арендован "Сморгонью" у "Немана"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2022. Праверана 27 сакавіка 2022.
- ↑ Вашкевич продолжит играть за "Белшину"
- ↑ Вашкевич сменил "Белшину" на "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (30 сакавіка 2023). Праверана 31 сакавіка 2023.