Дзмітрый Віктаравіч Турлін

беларускі футбаліст і трэнер

Дзмітрый Турлін (нар. 8 верасня 1985, Бабруйск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Футбол
Дзмітрый Турлін
Поўнае імя Дзмітрый Віктаравіч Турлін
Нарадзіўся 8 верасня 1985(1985-09-08)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (0)
2004   Беларусь Дняпро-ДЮСШ-1 (Рагачоў) 13 (2)
2006 Беларусь Камунальнік (Слонім) 23 (3)
2007—2008 Беларусь Белшына (Бабруйск) 46 (6)
2009—2010 Беларусь Дняпро (Магілёў) 36 (6)
2011—2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 45 (2)
2013 Беларусь Гарадзея 7 (0)
2013—2014 Беларусь Хімік (Светлагорск) 28 (5)
2014—2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 37 (4)
2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 3 (0)
2016—2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 65 (8)
Трэнерская кар’ера
2020—2023 Беларусь Белшына (Бабруйск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец бабруйскага футбола, з перапынкамі гуляў за «Белшыну». У 2009 годзе з магілёўскім «Дняпром» атрымаў бронзавы медаль чэмпіянату 2009, а на наступны год паспяхова гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2011 года вярнуўся у бабруйскі клуб.

У лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[2]. У жніўні 2013 года пакінуў «Гарадзею»[3] і ў хуткім часе далучыўся да светлагорскага «Хіміка».

У складзе «Хіміка» трывала гуляў у аснове. У ліпені 2014 года ў чарговы раз стаў іграком «Белшыны»[4] і неўзабаве замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2015 стаў пераважна выхадзіць на замену, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі нападніка.

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[5], але ўжо праз месяц разарваў кантракт з палешукамі і далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[6]. Сезон 2016 распачаў у аснове «Нафтана», але хутка страціў месца ў старце і стаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 года пакінуў «Нафтан»[7] і неўзабаве вярнуўся ў «Белшыну»[8], дзе замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 года падоўжыў кантракт з бабруйчанамі[9]. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, але ў маі вярнуўся ў строй і замацаваўся ў асноўным складзе.

У студзені 2019 зноў падоўжыў кантракт з «Белшынай»[10]. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі эпізадычна, па заканчэнні сезона завяршыў кар’еру.

Трэнерская кар’ера правіць

У 2020 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб «Белшыны», дзе працаваў да канца 2023 года.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Dmitri Turlin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Дмитрий Турлин сменил "Белшину" на "Городею" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2013.
  3. Дмитрий Турлин и Павел Пищало покинули "Городею" (руск.). football.by (7 жніўня 2013). Праверана 9 красавіка 2024.
  4. Киселев и Турлин перешли в «Белшину» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Лисица, Зенько, Турлин и Кибук пополнили ряды "Гранита" (руск.). football.by (20 лютага 2016). Праверана 9 красавіка 2024.
  6. "Нафтан" подписал контракты с Семеновым, Турлиным и Котляром (руск.). football.by (30 сакавіка 2016). Праверана 9 красавіка 2024.
  7. "Нафтан" объявил о расставании с Трипковичем, Котляром, Ясинским и Турлиным (руск.). football.by (5 ліпеня 2016). Праверана 9 красавіка 2024.
  8. Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019.
  9. Турлин и Моталыго подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (12 лютага 2017). Праверана 9 красавіка 2024.
  10. Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 9 красавіка 2024.