Дзмітрый Камнін Дука

Дзмітрый Камнін Дука (грэч. Δημήτριος Κομνηνός Δούκας) — кіраўнік Фесалонікаў з 1244 па 1246 гады.

Дзмітрый Камнін Дука
Δημήτριος Κομνηνός Δούκας
Кіраўнік Фесалонікаў
1244 — 1246
Папярэднік Іаан Камнін Дука
Пераемнік
У 1246 годзе Нікейская імперыя захапіла горад.
Нараджэнне 1220
Смерць невядома
Род Komnenodoukas family[d]
Бацька Феадор Камнін Дука[1]
Маці Марыя Петраліфаіна[d][1]

Паходжанне

правіць

Дзмітрый нарадзіўся ў 1230 годзе, і быў малодшым сынам кіраўніка Эпіра Феадора Камніна Дукі і Марыі Петраліфы. У год нараджэння дзіцяці, яго сям'я быў захоплена ў палон у бітве пры Клакотніцы воінамі балгарскага цара Івана II Асеня. Толькі праз сем гадоў, калі сястра Дзмітрыя Ірына стала жонкай гэтага кіраўніка, сям'я была вызвалена, але за гэты час Феадора паспелі асляпіць. Дзмітрый разам са сваім братам Іаанам суправадзілі бацьку ў Фесалонікі, дзе ўжо сем гадоў кіраваў іх дзядзька Мануіл Камнін Дука. Сваякі зрынулі яго, і кіраўніком горада стаў Іаан. У 1242 годзе ён прызнаў уладу нікейскага імператара Іаана III Дукі Ватаца, а Дзмітрый атрымаў тытул дэспата.

У 1244 годзе Дзмітрый стаў кіраўніком Фесалонікаў. Малады і бесталковы кіраўнік так і не змог заручыцца падтрымкай гараджан. Калі ў 1246 годзе Ватац апынуўся побач з горадам, жадаючы пачаць вайну супраць балгараў, мясцовая знаць зрынуў Камніна. Горад быў захоплены нікейцамі, а Дзмітрый быў адпраўлены ў крэпасць Лентыяна[2].

Зноскі

Літаратура

правіць