Мануіл Камнін Дука
Мануіл Камнін Дука (грэч.: Μανουήλ Κομνηνός Δούκας) (1187 — 1241) — кіраўнік Фесалонікаў з 1230 па 1237 гады, а таксама Фесаліі ў 1230—1237 і 1239—1241 гадах.
Мануіл Камнін Дука грэч.: Μανουήλ Κομνηνός Δούκας | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1230 — 1237 | ||
Папярэднік | Феадор Камнін Дука | |
Пераемнік | Іаан Камнін Дука | |
| ||
1230 — 1237 | ||
Папярэднік | Іаан Камнін Дука | |
Пераемнік | Іаан Камнін Дука | |
| ||
1239 — 1241 | ||
Папярэднік | Іаан Камнін Дука | |
Пераемнік | Міхаіл II Камнін Дука | |
Дзейнасць | манарх | |
Нараджэнне | 1187 | |
Смерць | 1241 | |
Род | Камніны Дукі | |
Бацька | Іаан Дука | |
Маці | Зоя Дукіня | |
Жонка | Марыя Асеніна Камніна[d] | |
ПаходжаннеПравіць
Мануіл быў сынам севастакратара Іаана Дукі і кузенам візантыйскіх імператараў Ісака II і Аляксея III, а яго браты — Міхаіл (незаконнанароджаны) і Феадор з'яўляліся кіраўнікамі Эпірскага царства.
У перыяд паміж 1225—1227 гадамі Мануіл атрымаў з рук Феадора тытул дэспата, і тады ж ажаніўся з Марыяй, незаконнанароджанай дачкой Івана II Асеня, што ўмацавала саюз Эпіра і Балгарыі[1].
Здабыццё ўлады. ЗвяржэннеПравіць
Пасля бітвы пры Клакотніцы Феадор і яго сям'я трапілі ў балгарскі палон, Мануіл стаў кіраваць у Фесалоніках. Мануіл заключыў саюз як з ахейскім князем Жафруа Вілардуэнам, так і з царом Сербіі Стэфанам[1].
Уладзе Мануіла ніхто не пагражаў аж да 1237 года, калі яго цесць Іван Асень ажаніўся з дачкой Феадора Ірынай. Пасля гэтага ён адпусціў сваю новую радню, і Камніны Дукі прыбылі ў Фесалонікі. Неўзабаве Мануіл быў зрынуты, і яго выслалі ў малаазійскі горад Адалію. Мусульмане дазволілі яму адправіцца ў Нікею.
Вяртанне дахатыПравіць
Атрымаўшы ад Іаана III Дукі Ватаца гроша і флот, Мануіл у 1239 годзе вярнуўся ў Грэцыю, дзе захапіў гарады Ларыса, Фарсала і некалькі крэпасцей, стаўшы кіраўніком Фесаліі. Феадор і яго сын Іаан прызналі яго ўладу, і калі Мануіл памёр у 1241 годзе, ён завяшчаў свае ўладанні свайму пляменніку — Міхаілу II Камніну Дуку.
Рэлігійная палітыкаПравіць
Як і свае папярэднікі, Мануіл вёў актыўныя перамовы як з папствам, так і з праваслаўнай царквой. Але атрымаўшы перасцярогі ад мясцовага духавенства, прызнаў уладу канстанцінопальскага патрыярхата, які знаходзіўся ў Нікейскай імперыі[1].
Сям'яПравіць
Ад шлюбу з Марыяй Балгарскай, у Мануіла была адна дачка:
- Алена Камніна Дукіня — выйшла замуж за тэтрарха Халкіды Вільгельма Веронскага.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Успенский Ф. И. История Византийской Империи. Том 5. Глава III. Эпирское государство в XIII в. — 2002.