Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі
Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі (да 1356 — каля 1389) — князь, адзін з бліжэйшых баяр вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча Данскога, быў жанаты з яго сястрой Ганнай. Сын літоўскага князя Карыята Міхала Гедзімінавіча. Выехаў з Валыні ў Маскву (верагодна, паміж 1366—1368). Удзельнічаў у паходах на Разань (1371), супраць волжскіх булгар (1376) і Вялікага Княства Літоўскага (1379). У Кулікоўскай бітве ў 1380 годзе разам з князем Уладзімірам Андрэевічам Храбрым камандаваў засадным падком, які дзякуючы вытрымцы і ваеннаму майстэрству Баброк-Валынскі своечасовым ударам змяніў ход бітвы на карысць рускага войска.
Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі | ||
![]() | ||
Князь Уладзімір Андрэевіч і Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі ў засадзе. Ліцавы летапісны збор | ||
| ||
---|---|---|
Дзейнасць | палкаводзец | |
Нараджэнне | невядома | |
Смерць | пасля 1389 | |
Род | Гедзімінавічы ці Рурыкавічы | |
Жонка | 1-я: N 2-я: Ганна | |
Дзеці | Ад 1-га шлюбу: * Барыс Валынскі * Давыд Вараны Ад 2-га шлюбу: * Васіль | |
Ваенная служба | ||
Прыналежнасць | Вялікае Княства Маскоўскае, Вялікае Княства Уладзімірскае | |
Род войскаў | пяхота, конніца | |
Званне | ваявода | |
Бітвы | пацверджаны ўдзел у якасці ваяводы: |
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Баброк-Валынскі Дзмітрый Міхайлавіч (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі