Дзмітрый Міхайлавіч Лісаковіч

беларускі футбаліст

Дзмітрый Лісаковіч (нар. 10 кастрычніка 1999, Мінск[3]) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Футбол
Дзмітрый Лісаковіч
Поўнае імя Дзмітрый Міхайлавіч Лісаковіч
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1999(1999-10-10)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 167 см
Вага 67 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
Беларусь Шахцёр (Салігорск)
Клубная кар’ера[* 1]
2015 Беларусь Узда 26 (2)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 7 (0)
2018 Беларусь Узда 12 (3)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 6 (1)
2021—2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 45 (2)
2023— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 23 (1)
Клубная кар’ера (міні-футбол)[* 1]
2019—2021 Беларусь Сталіца 5 (1)
  1. а б Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец уздзенскага футбола, у маладым узросце трапіў у салігорскі «Шахцёр», але на дарослым узроўні так за яго і не згуляў. У 2015 годзе гуляў за «Узду» ў Другой лізе, сезон 2016 прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2017 года далучыўся да дубля сталічных «Крумкачоў». У ліпені 2017 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Крумкачы» пакінула шмат ігракоў, і Дзмітрый быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

У студзені 2018 года праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[4]. Тым часам «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2018, і Дзмітрый зноў далучыўся да другалігавай «Узды», дзе стаў адным з лідараў і капітанам каманды.

У жніўні 2018 года стаў іграком мінскага «Тарпеда»[5]. У сезоне 2018 гуляў выключна за дубль аўтазаводцаў, а да сезона 2019 рыхтаваўся з асноўнай камандай. 19 мая 2019 года ўпершыню згуляў за «Тарпеда» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:1). У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда», а ў жніўні падпісаў трохгадовы кантракт з міні-футбольным клубам «Сталіца»[6].

Са студзеня 2021 года трэніраваўся з «Іслаччу», якая ў лютым аформіла пераход паўабаронцы[7]. Спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, а ў сезоне 2022 ужо рэгулярна гуляў у аснове, з лета 2022 года стаў капітанам каманды.

У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[8] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з жодзінскім клубам[10].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д3 Узда   26 2
2017 Д1 Крумкачы   7 0
2018 (1) Д3 Узда   12 3
2018 (2) дубль Тарпеда   10 2
2019 (1) Д1 Тарпеда   6 1
2021 Д1 Іслач   17 0
2022 Д1 Іслач   28 2
2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ   23 1

Крыніцы правіць

  1. Dmitri Lisakovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Dmitrij-Lisakovich-544&season=2023MEN
  3. На больничном. Братец Лисакович (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2022. Праверана 11 студзеня 2023.
  4. Дмитрий Лисакович не подошел "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (20 студзеня 2018). Праверана 11 студзеня 2023.
  5. Ряды минского "Торпедо" пополнил Дмитрий Лисакович (руск.). football.by (1 жніўня 2018). Праверана 11 студзеня 2023.
  6. Дмитрий Лисакович подписал контракт с чемпионом Беларуси по мини-футболу (руск.). football.by (1 жніўня 2019). Праверана 11 студзеня 2023.
  7. "Ислочь" выкупила у футзальной "Столицы" трансфер Дмитрия Лисаковича (руск.). football.by (23 лютага 2021). Праверана 11 студзеня 2023.
  8. Дмитрий и Руслан Лисаковичи расстаются с "Ислочью" (руск.). football.by (4 студзеня 2023). Праверана 4 студзеня 2023.
  9. Футбол. Дмитрий Лисакович перешел в "Торпедо"-БелАЗ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (11 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2023. Праверана 11 студзеня 2023.
  10. Дмитрий Лисакович продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (14 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.