Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Пасля смерці Габара Бетлена (1629) у 1630 годзе Георгій I Ракацы быў прызначаны князем Трансільваніі. У адказ на недружалюбнасць Габсбургаў ён прадпрымаў невялікія і несістэматычныя ваенныя вылазкі ў Венгрыю. Але ў 1643 годзе, заключыўшы саюз са Швецыяй і Францыяй супраць Аўстрыі, Ракацы скарыў амаль усю Венгрыю і стаяў ля варот Прэсбурга, аднак паддаўся ціску Стамбула і пагадзіўся на перамір'е.

Ракацы падтрымала насельніцтва (асабліва сялянства, якое паднялася на барацьбу за нацыянальнае вызваленне) на поўначы Венгерскага каралеўства. Лінцкі мір, які быў заключаны ў 1645 годзе з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі і венгерскім каралём Фердынандам III Габсбургам, гарантаваў у Венгрыі свабоду веравызнання і вяртанне пратэстантам усіх аднятых у іх цэркваў. Сам Ракацы атрымаў у пажыццёвае валоданне сем венгерскіх камітатаў і іншыя вялікія зямельныя ўладанні. Таксама ён атрымаў для сябе і сваіх нашчадкаў тытул імперскага князя.

У Трансільваніі Дзьёрдзь Ракацы заахвочваў развіццё горнай справы, рамёстваў, гандлю. Усталяваў дружалюбныя сувязі з Багданам Хмяльніцкім. Спадчыннікам на прастоле Трансільваніі стаў яго сын, Дзьёрдзь II Ракацы, абраны князем у 1648 годзе.


Папярэднік:
Габар Бетлен
Князь Трансільваніі
16301648
Пераемнік:
Дзьёрдзь II Ракацы

Зноскі

СпасылкіПравіць