Дзюранс
Дзюра́нс (фр.: Durance) — рака на паўднёвым усходзе Францыі, левы прыток ракі Рона (басейн Міжземнага мора).
Дзюранс | |
---|---|
фр.: Durance | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 323,5 км |
Плошча басейна | 14 342 км² |
Басейн | Рона |
Басейн рэк | Міжземнае мора |
Расход вады | 190 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | Коцкія Альпы |
· Каардынаты | 44°53′37″ пн. ш. 6°43′17″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рона |
· Месцазнаходжанне | каля горада Авіньён |
· Каардынаты | 43°55′21″ пн. ш. 4°44′15″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Прованс — Альпы — Лазурны Бераг |
![]() |
Даўжыня ракі 323,5[1] (350[2]) км. Плошча вадазбору 14 342[1] км². Сярэдні расход вады 190[2] м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў Коцкіх Альпах[2]. Перасякае адгор’і Праванскіх Альпаў і працякае па Ронскай нізіне[2]. Упадае ў Рону каля горада Авіньён. Жыўленне ракі снегавое (у верхнім цячэнні) і дажджавое. На рацэ каскад ГЭС.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Fiche cours d’eau La Durance (X---0000) // Sandre(фр.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 131.