Дзяніс Іосіфавіч Урбановіч

беларускі грамадскі дзеяч (нар. 1989)

Дзяні́с Іо́сіфавіч Урбано́віч (нар. 1989, в. Міхалкавічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня грамадскага аб’яднання «Малады Фронт» з 15 снежня 2018 года.

Дзяніс Урбановіч
4-ы старшыня «Маладога фронту»
з 15 снежня 2018
Папярэднік Яўген Васьковіч
Нараджэнне 1989
Бацька Іосіф Іосіфавіч Урбановіч (нар. 1948)
Член у
Адукацыя сярэдняя спецыяльная
Дзейнасць грамадскі дзеяч, актывіст
Месца працы
Прыналежнасць Беларуская дэмакратычная апазіцыя
Род войскаў Батальён імя Кастуся Каліноўскага
Бітвы
Узнагароды
Медаль за баявыя заслугі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзяцінства правёў у доме, што раней належаў дзядзьку Язэпу Гладкаму, які быў аўтарам «Беларускага лемантара» і заснавальнікам першай беларускай школы ў Барысаўскім павеце. У сям’і было чацвёра дзяцей. Бацька гадаваў дзяцей адзін, працаваў вартаўніком, трымаў жывёлу. Дзяніс Урбановіч адвучыўся ў мінскім ПТВ на зваршчыка, працаваў на «Мотавела», а пазней у іншай прыватнай фірме.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2015 года зняў чырвона-зялёны сцяг над будынкам ў вёсцы Корань у Лагойскім раёне, дзе праходзіла галасаванне, а на шыльдзе «выбары» напісаў «За празрыстыя выбары». Паўгода прабыў у СІЗА, а пазней суд прызначыў пакаранне ў 2 гады абмежавання волі за «абразу дзяржаўных сімвалаў». Паводле слоў Урбановіча, разам з ім пасадзілі і малодшага брата Максіма. Да 29 жніўня 2017 года адбываў пакаранне ў папраўчай установе ў Мінску. У чэрвені 2018 стаў штодня ўдзельнічаць у ахове Курапатаў з боку рэстарана, збудаванага ў ахоўнай зоне (яго дзядзьку Казіміра Гладкага расстралялі ў час палітычных рэпрэсій 1930-х гг.)[1].

У чэрвені 2020 года быў затрыманы, прысуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту[2]. У сакавіку-красавіку 2021 года адбыў 15-суткавае пакаранне ў ізалятарах Акрэсціна і ў Жодзіне[3].

У сакавіку 2022 года падчас Уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе Урбановіч запісаўся ў беларускую роту тэрытарыяльнай абароны Украіны[4]. Потым далучыўся да беларускага палка (раней батальён) імя Каліноўскага. У маі 2022 года паведамлялася, што Урбановіч быў паранены падчас баёў, патрапіў у шпіталь з кантузіяй[5].

Зноскі

  1. Зміцер Панкавец (30 чэрвеня 2018). "Хто такі абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч". Наша ніва. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  2. «Цяперашні кашмар цяжка было перажыць». Актывіст расказвае пра ўмовы на Акрэсьціна. Радыё Свабода.
  3. «У Жодзіне адвялі ў душавую і сталі дубасіць. А пры вызваленні міліцыянер сказаў: «Давайце яму дубінку ў сраку засунем». nashaniva.com.
  4. У беларускую роту тэрабароны Украіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў. nashaniva.com.
  5. Лидера белорусского «Молодого фронта» ранили в боях в Украине