Дзяніс Віталевіч Кавалеўскі
Дзяніс Кавалеўскі (нар. 2 мая 1992, Орша) — беларускі футбаліст, абаронца.
Поўнае імя | Дзяніс Віталевіч Кавалеўскі | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 мая 1992[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў займацца футболам у роднай Оршы, пазней паступіў у мінскае Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР), адкуль перайшоў у сістэму мінскага «Дынама», гуляў за дубль і фарм-клуб «Дынама-2». У сезоне 2012 быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію», дзе стаў іграком асновы.
У лютым 2013 года перайшоў у мазырскі клуб. У сезоне 2013 таксама стала гуляў у асноўным складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
У лютым 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У брэсцкім клубе стаў звычайна выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў клуб[3].
У студзені 2016 года вярнуўся ў мазырскую «Славію»[4]. У складзе мазыран у сезоне 2016 звычайна быў апорным паўабаронцам, часам гуляў у цэнтры абароны. У сезоне 2017 стаў капітанам каманды. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні зноў выбыў з-за траўмы. У пачатку сезона 2018 звычайна выхадзіў на замену, але пазней замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2019 быў трывалым іграком стартавага складу, у сезоне 2020 стаў радзей з’яўляцца на полі.
У ліпені 2020 года пакінуў мазырскі клуб[5] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[6], дзе стаў выступаць у стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў клуб[7].
Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў сакавіку падпісаў кантракт[8]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9].
У лютым 2022 года стаў іграком клуба «Сцяг Працы» з трэцяга дывізіёна Расіі[10]. У ліпені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад рагачоўскага «Макслайна»[11]. У снежні 2022 года пакінуў рагачоўскую каманду[12].
Са студзеня 2023 года стаў працаваць дзіцячым трэнерам у Калінінградзе[13].
Міжнародная кар’ера
правіцьВыступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Дынама Мінск | 27 | 1 | |
2011 (пач.) | дубль | Дынама Мінск | 2 | 0 | |
2011 | Д3 | Дынама-2 | 23 | 1 | |
2012 | Д1 | Славія | 24 | 0 | |
2013 | Д1 | Славія | 28 | 0 | |
2014 | Д1 | Дынама Брэст | 25 | 0 | |
2015 | Д1 | Дынама Брэст | 24 | 1 | |
2016 | Д1 | Славія | 25 | 4 | |
2017 | Д1 | Славія | 14 | 0 | |
2018 | Д2 | Славія | 26 | 3 | |
2019 | Д1 | Славія | 22 | 1 | |
2020 (1) | Д1 | Славія | 7 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Белшына | 8 | 0 | |
2021 | Д1 | Мінск | 21 | 0 | |
2021/22 (2) | Д3 | Сцяг Працы | 8 | 1 | |
2022 (2) | Д2 | Макслайн | 5 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Denis Kovalevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/denis_kovalevski/
- ↑ Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо"
- ↑ Денис Ковалевский подписал контракт со "Славией". Страханович и Воронков продлили соглашения, Гречишко ушел
- ↑ "Славия" подписала Павлючека и рассталась с Ковалевским
- ↑ "Белшина" подписала Дениса Ковалевского и россиянина Павла Кудряшова
- ↑ Ковалевский, Охремчук и Сазанович покинули ФК "Белшина"
- ↑ Денис Ковалевский сменил "Славию" на "Минск"
- ↑ Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском"
- ↑ Денис Ковалевский будет играть за "Знамя Труда"
- ↑ "Макслайн" объявил о трансфере Ковалевского
- ↑ Денис Ковалевский покинул "Макслайн" (руск.). football.by (3 снежня 2022). Праверана 3 снежня 2022.
- ↑ Денис Ковалевский: "В Польше мы подрались с местными, и Солодовникова тут же убрали из сборной" (руск.). football.by (31 жніўня 2023). Праверана 1 верасня 2023.