Герб Беларусі

дзяржаўны герб Беларусі, абвешчаны ў 1995 годзе

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь — адзін з афіцыйных сімвалаў Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
Дэталі
Зацверджаны 1995 год (у 2012 і 2020 гадах праводзіліся некаторыя змены)
Заснаванне 7 чэрвеня 1995
Раннія версіі
Выкарыстанне Дзяржаўны герб суверэннай Беларусі
Аўтарскі калектыў
Ідэя герба Аляксандр Лукашэнка

Паводле афіцыйнага апісання, уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні сонца, якое ўзыходзіць над зямным шарам. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева — кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове герба ў два радкі напісаны золатам словы «Рэспубліка Беларусь».

Герб быў уведзены ў 1995 годзе паводле вынікаў усеагульнага рэферэндуму 7 чэрвеня 1995. Ён замяніў герб «Пагоня», які выкарыстоўваўся з 19 верасня 1991 года.

За аснову новага Дзяржаўнага герба Беларусі быў прыняты Дзяржаўны герб Беларускай ССР.

У 2012 годзе ў Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь былі ўнесены шэраг змен[1][2]. Некаторыя змены былі ўнесены ў герб таксама ў 2020 годзе[3], згодна з законам абноўленая выява дзяржаўнага герба выкарыстоўваецца з 4 студзеня 2021 года[4]. Сама выява герба засталася той жа, але змяніліся дэталі. Контур краіны стаў залатым замест зялёнага, змяніліся формы каласоў, канюшыны і лёну. Змяніўся колер мацерыкоў на зямным шары — яны сталі цёмна-аранжавымі замест сініх. Сам шар трохі разгарнуўся, цяпер на ім бачна тая частка Еўропы, у якой размешчана Беларусь[5].

Гісторыя дзяржаўных гербаў Беларусі

 
Герб Вялікага Княства Літоўскага (1366—1795)
 
Герб Рэчы Паспалітай (1569—1795)
 
Княства і вобласці беларускія і літоўскія на Вялікім гербе Расійскай імперыі 1882
 
Герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919)
 
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1920—1927)
 
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1927—1937)
 
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1937—1938)
 
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1938—1949)
 
Герб Беларусі Пагоня на пячатцы Беларускай цэнтральнай рады (1943—1944)
 
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1958—1981)
 
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1981—1991)
 
Герб Рэспублікі Беларусь (1991—1995)
 
Герб Рэспублікі Беларусь (1995—2012)
 
Герб Рэспублікі Беларусь (2012—2020)
 
Герб Рэспублікі Беларусь (з 2021)

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі