Дзікае (возера, басейн Усы)

Дзі́кае — возера ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Уса, за 16[1] км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Чэрвень, прыкладна за 1,1[1] км на паўночны ўсход ад вёскі Вішанька.

Дзікае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,52 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,14 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,2 км
Басейн
Выцякаюць Уса (прыток Бярэзіны)
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Дзікае (Беларусь)
Дзікае
Дзікае
Дзікае (Мінская вобласць)
Дзікае
Дзікае
Map

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. Катлавіна возера слаба выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі нізкія, забалочаныя. У паўднёва-ўсходняй частцы з возера выцякае рака Уса. У паўночнай частцы пратокай возера злучанае з сістэмай меліярацыйных каналаў у басейне рэк Гаць і Уша.

У возеры водзяцца карась, лінь, плотка, акунь, шчупак і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць