Дзімітр Бярбатаў
Дзімі́тр Іванаў Бярба́таў (балг.: Димитър Иванов Бербатов; нар. 30 студзеня 1981, Благоеўград, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, нападнік. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Балгарыі, найлепшым бамбардзірам якой і з’яўляецца. Сяміразовы ўладальнік узнагароды «футбаліст года» ў Балгарыі[3].
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дзімітр Іванаў Бярбатаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Берба | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 студзеня 1981[1][2][…] (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Юнацтва
правіцьБярбатаў вырас у спартыўнай сям’і: яго бацька, Іван, быў прафесійным футбалістам і выступаў за клубы «Пірын» і ЦСКА (Сафія), а яго маці, Маргарыта, была прафесійнай гандбалісткай. У дзяцінстве Бярбатаў быў аматарам італьянскага «Мілана», за які выступаў яго кумір Марка ван Бастэн[4], але пасля Еўра-1996 Бярбатаў стаў фанатам Алана Шырэра, які выступаў за англійскі «Ньюкасл Юнайтэд», і нават клаўся спаць у футболцы «Ньюкасла», маруючы калі-небудзь стаць іграком «сарок»[5].
Клубная кар’ера
правіцьБярбатаў пачынаў гуляць у «Пірыне» з Благоеўграда, пакуль яго не выявіў вядомы скаўт і трэнер сафійскага ЦСКА Дзімітр Пенаў[6]. Свой першы кантракт з клубам Дзімітр падпісаў у сезоне 1998/99, калі яму было 18 гадоў. Разам з клубам стаў пераможцам Кубка Балгарыі ў канцы першага сезона. Падчас наступнага сезона юнаком Бярбатаў здзейсніў сэнсацыю, адзначыўшыся 14 разоў у 27 матчах чэмпіянату краіны. У чэрвені 2000 года ігрок быў блізкі да падпісання пагаднення з «Лечэ» і нават ужо прайшоў медыцынскае абследванне, аднак у апошнюю хвіліну пагадненне было скасавана[7].
У пачатку 2001 года перайшоў у леверкузенскі «Баер 04». Спачатку гуляў за рэзервовую каманду, аднак пазней далучыўся да асновы, дапамог камандзе дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2002. Пазнай замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка каманды.
У маі 2006 года перайшоў у англійскі «Тотэнхэм Хотспур» за 16 млн еўра. 1 верасня 2008 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд», сума трансферу склала 30,75 млн фунтаў. 27 лістапада 2010 года адзначыўся пента-трыкам у браму «Блэкберн Роверс» (выніковы лік 7:1), стаўшы чацвёртым у гісторыі Прэм’ер-лігі аўтарам такога дасягнення.
У жніўні 2012 года перабраўся ў «Фулхэм». У студзені 2014 года далучыўся да «Манака», дзе мусіў замяніць траўмаванага Радамеля Фалькаа. У маі 2014 года падоўжыў кантракт з манегаскамі на год, пакінуў каманду ў чэрвені 2015 года. Сезон 2015/16 правёў у грэчаскім ПАОКу.
У жніўні 2017 года пасля года без клуба стаў іграком індыйскага «Керала Бластэрс»[8]. Пакінуў індыйскі клуб па заканчэнні сезона ў сакавіку 2018 года. У верасні 2019 года, пасля 1,5 гадоў без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера
правіцьУ сакавіку 2010 года завяршыў выступленні за зборную Балгарыі, вырашыўшы засяродзіцца на гульнях за клуб. За кар’еру ў зборнай забіў 48 мячоў у 79 гульнях, з’яўляючыся найлепшым бамбардзірам зборнай Балгарыі за ўсю яе гісторыю.
Асабістае жыццё
правіцьБярбатаў вывучаў англійскую мову, праглядаючы мастацкі фільм «Хросны бацька». Акрамя футбола, Дзімітр захапляецца маляваннем і баскетболам[9]. Бярбатаў з’яўляецца спонсарам дзіцячых дабрачынных устаноў у Балгарыі, аказваючы фінансавую падтрымку пяці дзіцячым дамам. Ён таксама плануе адкрыць футбольную акадэмію ў сваім родным горадзе Благоеўградзе.
15 лістапада 2009 года ў Дзімітра і яго даўняй сяброўцы Алены нарадзілася дачка, якую назвалі Дэа[10].
Дасягненні
правіцьЦСКА Сафія:
- Уладальнік Кубка Балгарыі: 1999
Тотэнхэм Хотспур:
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2008
Манчэстэр Юнайтэд:
- Чэмпіён Англіі (2): 2009, 2011
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (2): 2009, 2010
- Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2010, 2011
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008
Зноскі
правіць- ↑ Dimitar Berbatov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dimitar Berbatov // FBref.com
- ↑ Berbatov Wins 7th 'Bulgarian Football Player of the Year' Prize. Novinite.com.
- ↑ Berbatov aiming for third time lucky. UEFA.com
- ↑ Toon-mad Berbatov slept in Shearer shirt Архівавана 23 лістапада 2012.. South Shields Gazette
- ↑ Bulgaria at EURO 2004: Berbatov. novinite.com
- ↑ Lecce scatenato: dalla Bulgaria arriva Berbatov. La Gazzetta dello Sport
- ↑ Бербатов перешел в индийский клуб «Керала Бластерс». by.tribuna.com
- ↑ Dimitar Berbatov. BBC Sport
- ↑ Dimitar Berbatov becomes father of baby girl. USA Today
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзімітр Бярбатаў
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)