Дзісенскі Уваскрасенскі манастыр
Дзісенскі Уваскрасенскі манастыр — колішні праваслаўны манастыр у г. Дзісна (цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласці), які дзейнічаў у 1633—1810 гадах. Заснаваны пры Уваскрасенскай царкве, вядомай з 1568 года. Прыналежнасць манастыра да праваслаўя пацверджана каралеўскімі прывілеямі Уладзіслава IV, Яна Казіміра (1661), Яна III Сабескага (1678), Аўгуста II, Аўгуста III (1736). Існаваў на ахвяраванні мяшчан, у 17 ст. меў невялікі маёнтак Горкі. Пры царкве былі тры брацтвы. У 1770 у час пажару Дзісны Уваскрасенская царква згарэла, у 1730-я г. пабудавана новая. У 1810 годзе манастыр зачынены, царква стала прыходскай (згарэла ў 1882 годзе).
Брацкі крыж 1673, які раней знаходзіўся ў манастыры, украдзены з Адзігітрыеўскай царквы (Дзісна) у 1980-я.
З іканастаса дзісненскай Уваскрасенскай царквы, відавочна, паходзіць шэдэўр беларускага іканапісу, ікона «Сашэсце ў пекла» апошняй чвэрці XVII ст., якая цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1].
Зноскі
- ↑ Ярошевич А. А. Древности Дисненского Воскресенского монастыря
ЛітаратураПравіць
- Дзісенскі Уваскрасенскі манастыр. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).