Дзмітрый Паўлавіч Бяляцкі
Дзмітрый Паўлавіч Бяля́цкі (2 лістапада 1906, в. Пугляі, Аршанскі раён — 2 чэрвеня 1983) — беларускі гігіеніст і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны ўрач БССР (1967)[1].
Дзмітрый Паўлавіч Бяляцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лістапада 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 1983 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | медыцына, гігіена |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1967) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Адукацыя
правіцьУ 1926 годзе скончыў педагагічны тэхнікум[2], у 1933 — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1967 годзе — доктарскую[2].
Біяграфія
правіцьУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. У 1937—1941 гадах галоўны дзяржаўны санітарны інспектар БССР, у 1943—1959 гадах — намеснік міністра аховы здароўя БССР[1]. У 1945—1980 гадах загадчык кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш за 300 навуковых прац[2]. Работы па арганізацыі аховы здароўя, санітарна-эпідэмічнай справе, па гісторыі медыцыны[1].
Бібліяграфія
правіць- Охрана материнства и детства в Советской Белоруссии [Текст] / Д. П. Беляцкий ; О-во по распространению полит. и науч. знаний Белорус. ССР. — Минск : [б. в.], 1957. — 34 с. : ил. — 12000 прим..
- Ахова здароўя ў Беларускай ССР. — Мн., 1958 (совм. с Г. Р. Крючком)
- Профилактика — основа развития советского здравоохранения. — Мн., 1961.
- Актуальные вопросы гігены села. (разам з З. К. Магілеўчыкам) // Вестник АМН СССР. 1964. № 7.
- Развитие санитарного дела в Белорусской ССР. — Мн., 1966
- Санитарная охрана внешней среды — всенародное дело — Мн., 1974
- Общественное здоровье и его охрана в Белоруссии за годы Советской власти. — Мн., 1978
- Право на охрану здоровья — важнейшее конституционное право [Текст] / Д. П. Беляцкий, Е. Я. Белицкая ; Научно-методический совет по пропаганде медицинских знаний, физической культуры и спорта. — Минск : [б. в.], 1980. — 20 с. — (Материал в помощь лектору / Правл. о-ва «Знание» БССР). — Библиогр.: с. 20.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны 5 ордэнамі, у тым ліку 2 баявымі, медалямі, 5 Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі іншых ведамстваў, значком «Выдатнік аховы здароўя СССР»[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Бяля́цкі Дзмітрый Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 406. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бяля́цкі Дзмітрый Паўлавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 374. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск : МГМИ, 1999. — С. 220—222.
Спасылкі
правіць- Беляцкий Дмитрий Павлович (02(15).11.1906—02.06.1983) // Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет»
- Бяляцкі Дзмітрый Паўлавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць
- Беляцкий Дмитрий Павлович (руск.) // Сайт БДМУ
- Беляцкий Дмитрий Павлович (руск.) // Праект «Память народа»