Захар Кузьміч Магілеўчык
Захар Кузьміч Магіле́ўчык[1][2] (18 лютага 1895 — 6 студзеня 1975) — вучоны ў галіне гігіены і санітарыі, доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар (1934), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).
Захар Кузьміч Магілеўчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лютага 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1975 (79 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гігіеніст |
Навуковая сфера | гігіена і санітарыя[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Галоўчын Магілёўскага павета Магілёўская губерня (сучасны аграгарадок у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў пачатковую школу ў 1907 годзе, двухкласнае вучылішча ў Бялынічах і ў 1914 годзе Магілёўскую фельчарскую школу[3]. Працаваў у розных паветах Магілёўскай губерні, быў прызваны ў армію. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў намеснікам старшыні сельсавета[3], быў мабілізаваны працаваць у проціэпідэмічных атрадах Магілёўскага губернскага аддзела аховы здароўя. У 1919 годзе накіраваны на вучобу Маскоўскі ўніверсітэт, медыцынскі факультэт якога скончыў у 1923 годзе. Прайшоў спецыялізацыю па гігіене і санітарыі ў Санітарна-гігіенічным інстытуце Наркамата аховы здароўя РСФСР[4]. З 1924 года працаваў павятовым санітарным ўрачом і намеснікам загадчыка аддзелам аховы здароўя ў Горацкім павеце, затым гарадскім санітарным урачом у Мінску. У 1925—1931 гадах у Наркамаце аховы здароўя БССР на пасадах намесніка загадчыка, пазней загадчыка санітарна-эпідэміялагічным аддзелам. Адначасова са снежня 1924 г. пачаў сваю працу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе асістэнта, потым дацэнта кафедры гігіены медыцынскага факультэта. З 1931 года цалкам перайшоў працаваць у БДУ на пасадзе выконваючага абавязкі загадчыка кафедрай гігіены. У 1934 годзе З. К. Магілеўчык зацверджаны ў званні прафесара і абраны на пасаду загадчыка кафедрай гігіены Мінскага медыцынскага інстытута[4].
Член КПСС з 1942 года. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гадах З. К. Магілеўчык на пасадзе загадчыка кафедрай гігіены ў Іжэўскім медыцынскім інстытуце, кансультант па санітарным пытанням медсанчастак абаронных заводаў, ваенных шпіталяў і Наркамата аховы здароўя Удмурцкай АССР[4]. З чэрвеня 1943 года на пасадзе рэктара адноўленага ў Яраслаўлі Беларускага медыцынскага інстытута, якую займаў да 1953 года. З 1955 года на працягу 13 гадоў з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Здравоохранение Белорусии»[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьЗ. К. Магілеўчыку належаць навуковыя працы па пытаннях гігіены, планіроўкі добраўпарадкаванні населеных пунктаў, жыллёва-камунальнай гігіене, санітарнай ахове прыродных рэсурсаў. Быў кансультантам праектаў генеральных планаў Мінска, Магілёва, Віцебска, Бабруйска, Гомеля і іншых населеных пунктаў БССР[4] (схемы размяшчэння ўстаноў медыцынскага абслугоўвання)[5]. З’яўляецца аўтарам больш за 120 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам выканана 4 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый.
Сярод апублікаванага:
- Практыкум па эксперыментальнай (агульнай) гігіене. — Мн., 1931.
- Актуальные вопросы гигены села. (разам з Д. П. Бяляцкім) // Вестник АМН СССР. 1964. № 7.
Грамадская дзейнасць
правіцьЧлен Саюза архітэктараў СССР з 1934 года[5]. З. К. Магілеўчык быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства гігіеністаў, членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства гігіеністаў, Усесаюзнага і Беларускага навукова-тэхнічных таварыстваў гарадской гаспадаркі[4]. Уваходзіў у склад архітэктурнага савета Камітэта па справах будаўніцтва і архітэктуры Савета Міністраў СССР, прэзідыума Вучонага медыцынскага савета Міністэраства аховы здароўя БССР, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў медыцынскіх работнікаў, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Здравоохранение Белоруссии»[4]. Удзельнічаў у якасці сарэдактара раздзела «Гігіена» 2-а выдання «Большой медицинской энциклопедии»[4].
Абіраўся дэпутатам Яраслаўскага і Мінскага гарадскіх Саветаў[4].
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна (1953)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1948)
- 2 медаля «За працоўную доблесць» (1961, 1967)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946)
- Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1965)
- чатыры Ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Значок «Выдатнік аховы здароўя»
Памяць
правіцьІмем З. К. Магілеўчыка названыя вуліцы ў горадзе Бялынічы і аграгарадку Галоўчын[6]. На будынку Галоўчынскай сельскай урачэбнай амбулаторыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка[6].
Зноскі
- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б в Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2019. Праверана 16 красавіка 2019.
- ↑ а б в г д е ё ж Могилевчик Захар Кузьмич // РУП «Научно-практический центр гигиены» (руск.)
- ↑ а б Могилевчик Захар Кузьмич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Галоўчынскай зямлі
Літаратура
правіць- Магілеўчык Захар Кузьміч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 445. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Магілеўчык Захар Кузьміч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 254.
- Могилевчик Захар Кузьмич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Магіле́ўчык Захар Кузьміч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 447. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Могилевчик Захар Кузьмич // РУП «Научно-практический центр гигиены» (руск.)
- Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна Архівавана 16 красавіка 2019.
- Віртуальны музей Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Архівавана 29 красавіка 2019. (руск.)
- Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Галоўчынскай зямлі