Дом Крукоўскага — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 9, на рагу з Камсамольскай вуліцай. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Славутасць
Дом Крукоўскага
Сучасны выгляд дома № 9. Фасад па Камсамольскай вуліцы
Сучасны выгляд дома № 9. Фасад па Камсамольскай вуліцы
53°54′09″ пн. ш. 27°33′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Дата пабудовы XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Камсамольская вуліца каля скрыжавання з Рэвалюцыйнай у час нацысцкай акупацыі горада. Бакавы фасад дома № 9 па цэнтры
 
Скрыжаванне Рэвалюцыйнай і Камсамольскай вуліц у ліпені 1944 года. Злева бачная вуглавая частка разбуранага дома № 9
 
Дом №9 з Нямігі. 1944-1949

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная і мураваная забудова, якая была моцна пашкоджана падчас вялікага пажару 1881 года[1].

Адразу пасля пажару быў распрацаваны праект на будаўніцтва новага мураванага дома, які галоўным фасадам выходзіў на вуліцу Койданаўскую. Гэта было трохпавярховае прамавугольнае ў плане збудаванне, накрытае двухсхільным дахам, які быў аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў падзелены на ярусы прафіляванымі цягамі. У цэнтры будынка знаходзілася праязная арка, перакрытая скляпеннямі. Рытм фасадаў ствараўся сеткай прамавугольных і лучковых аконных праёмаў. Аконныя і дзвярныя праёмы першага паверха не мелі ліштваў. Вокны другога паверха былі аздоблены сандрыкамі. У двары знаходзіўся комплекс мураваных і драўляных гаспадарчых пабудоў[1].

У канцы XIX стагоддзя ўладальнікам гэтага будынка з’яўляўся мінскі мешчанін Іван Крукоўскі[1].

Паводле інвентарызацыі 1910 года большую частку памяшканняў першага і другога паверхаў у доме Крукоўскага займала гасцініца, якая мела 13 нумароў. Значная частка трэцяга паверха выкарыстоўвалася пад жылыя кватэры. Акрамя таго, на першым паверсе знаходзілася бакалейная лаўка, а таксама гадзіннікавыя майстэрня і крама[1].

Пасля 1920 года былы дом Крукоўскага нацыяналізаваны[1].

 
Фасад па Рэвалюцыйнай, адноўлены на перыяд першай пасляваеннай рэканструкцыі

У часы Другой сусветнай вайны моцна пацярпеў. Пасля вайны значная частка будынка разбурана, на месцы якой ў 1950-я гады быў пабудаваны вялікі трохпавярховы будынак, які галоўным фасадам выходзіў на вуліцу Камсамольскую[1].

Зноскі

Спасылкі правіць