Дом па Інтэрнацыянальнай вуліцы, 23 (Мінск)
Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 23 — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе. Пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы.
Славутасць | |
Дом па Інтэрнацыянальнай вуліцы, 23 | |
---|---|
| |
53°54′14″ пн. ш. 27°33′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Дата пабудовы | XIX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя Міхаілам Карказевічам, як 2-павярховы корпус дома, які размяшчаўся на рагу Валоцкай і Дамініканскай. Меў дзве праязныя аркі. У 1882 годзе пасля смерці Міхаіла Карказевіча ўся яго маёмасць перайшла да яго нашчадкаў. З гэтага часу і да пачатку ХХ стагоддзя архітэктурнае аблічча будынкаў і іх планіроўка амаль не змянілася, праводзіліся толькі розныя рамонтныя работы[1].
У канцы ХІХ стагоддзя ўладальнікам комплексу сталі Маісей Заблудоўскі і Леон Фрэнкель. У 2-павярховым корпусе па вуліцы Хрышчэнскай былі толькі жылыя пакоі. Фрэнкелі валодалі гэтымі будынкамі да 1920 года[1].
Да канца ХХ стагоддзя комплекс будынкаў выкарыстоўваўся пад жылыя кватэры[1].
Архітэктура
правіцьДвухпавярховы, у плане выцягнуты прамавугольнік, накрыты двухсхільным дахам. Плоскасць галоўнага фасада падзелена па гарызанталі карнізам. Аконныя праёмы прамавугольныя, на 2-м паверсе апрацаваны ліштвамі і сандрыкамі. Несіметрычна па першым паверсе размешчаны лучковыя арачныя праезды з крыжовымі скляпеннямі. На другім паверсе два балконы з ажурнай агароджай[2].
Зноскі
- ↑ а б в ДОМ МАНЮШКІ
- ↑ 81. Забудова вуліцы Інтэрнацыянальнай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
правіць- 81. Забудова вуліцы Інтэрнацыянальнай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Інтэрнацыянальнай вуліцы, 23 (Мінск)
- ДОМ МАНЮШКІ