Дом па Савецкай вуліцы, 20 (Гродна)

Гродна

Дом па Савецкай вуліцы, 20 — будынак у Гродне, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на рагу вуліц Савецкай і Віленскай (№ 2).

Славутасць
Дом па Савецкай вуліцы, 20
53°40′57″ пн. ш. 23°49′56″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы 1897 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000665шыфр 412Г000665
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў 1897 годзе[1] (па іншых звестках у 1900).

У XIX ст. на месцы дома стаялі два старыя драўляныя дамы Людзежа Садоўскага. Згодна ацэнцы 1886 дамы былі самыя танныя на ўсёй вуліцы Саборнай. Мураваныя дамы былі пабудаваны новым уладальнікам Шэвелем Лейбай Федэрам у 1901, у тым жа годзе адчынена гасцініца «Камерцыйная» з рэстаранам. З 1907 працавала кавярня Алтэра Хазана. Пасля дабудовы ў 1912 трэцяга паверху колькасць нумароў гатэля павялічылася з 13 да 24. У 1920-я гатэль пачаў называцца «Гандлёвым», у пакоях № 2-3 якога з 19 кастрычніка 1920 года працавала бюро Беларускай ваеннай камісіі па запісу ў беларускі клас Варшаўскай школы падхарунжых; а ў 1926 у гатэлі спыняўся пасол В. Рагуля. У тым жа годзе ў будынку працавала фотамайстэрня Рубінштэйна. 3 пачатку 1930-х гг. у доме працаваў «Паморскі Базар» («Bazar Pomorski», уласнік Алаіз Хэйк), у якім прадаваліся тканіны і сукно. У пачатку 1930-х гг. будынак быў атынкаваны і набыў сённяшні выгляд[2].

У пасляваенны час працаваў рэстаран «Белоруссия», замест якога ў жніўні 1951 пачала працаваць узорная сталоўка. 11 верасня 1953 гатэль № 2 атрымаў назву «Белоруссия», аднак жа да снежня 1969 насіў назву «Беларусь», пасля — гатэль «Гродно». У 1964 у будынку адчынілася кафэ, а з лістапада 1974 рэстаран «Беласток». Рэстаран быў шырока вядомы ў горадзе тым, што ў ім на прафесійнай аснове выступалі творчыя калектывы, а таму ўстанова карысталася вялікай папулярнасцю. Пасля закрыцця будынка на рэканструкцыю ў сярэдзіне 1980-ых, назва «Беласток» перайшла да рэстарана «Гродна» на скрыжаванні вуліц Тэльмана і Гараднічанскай[2].

Архітэктура правіць

Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з аднасхільным дахам. Кампазіцыя галоўнага фасада асіметрычная. У левай частцы, вылучанай рызалітам, знаходзіцца галоўны ўваход і лесвічны блок. 1-ы паверх аддзелены ад 2-га карнізам. Здвоеныя аконныя праёмы 1-га паверха лучковыя, 2-га і 3-га — прамавугольныя. Завяршальны карніз непрафіляваны, з невялікім вынасам. У архітэктуры будынка выкарыстаны элементы стылю мадэрн[3].

Зноскі

  1. Паводле інфармацыі на ахоўнай шыльдзе
  2. а б Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 297-298. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  3. I. С. Мельнік. 29. Забудова вуліцы Савецкай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць