Дом па Ульянаўскай вуліцы, 29 (Мінск)

Мінск

Дом па Ульянаўскай вуліцы, 29 — будынак у Мінску, пабудаваны ў 1927 годзе з цэглы. Помнік архітэктуры з рысамі канструктывізму.

Славутасць
Дом па вуліцы Ульянаўскай, 29
53°53′35″ пн. ш. 27°33′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль канструктывізм[d]
Дата пабудовы 1927 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000248шыфр 713Г000248
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Задні фасад

Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак размешчаны пад вуглом да вуліцы і павернуты да яе тарцовым фасадам. Пастаўлены на атынкаваным цокалі, які мае пераменную вышыню ў выніку перападу рэльефа. Фасады неатынкаваныя. Блокі лесвічных клетак выступаюць за плоскасць сцяны і завершаны люкарнамі. Прамавугольныя вокны рознай шырыні аздоблены сандрыкамі. Будынак накрыты вальмавым дахам, сцены завершаны прафіляваным карнізам. У аснову планіроўкі пакладзена двухкватэрная секцыя з двухбаковай арыентацыяй трохпакаёвых кватэр.

Мемарыяльная дошка правіць

 
Мемарыяльная дошка Івану Ахрэмчыку на тарцавы фасадзе

У 1976 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці народнага мастака БССР, прафесара І. В. Ахрэмчыка, які ў 1945—1971 гг. жыў у гэтым доме[1].

Зноскі

  1. 321. Мемарыяльная дошка Ахрэмчыку Івану Восіпавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць