Дом па вуліцы Замкавай, 31 (Мінск)
Дом па вуліцы Замкавай, 31 — будынак у Мінску, размешчаны ў Ракаўскім прадмесці. Пабудаваны ў пачатку XX ст.
Славутасць | |
Дом па вуліцы Замкавай, 31 | |
---|---|
53°54′25″ пн. ш. 27°32′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Статус |
![]() |
Гістарычная забудова на няцотным баку вуліцы знішчана ў пачатку 2000-х гадоў. Дамы № 27, 29, 31 адноўлены ў сярэдзіне 2000-х гадоў.
АрхітэктураПравіць
Дом № 31 выкананы ў эклектычным стылі з цэглы, неатынкаваны. Уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад члянёны міжпаверхавым карнізным поясам. Вокны прамавугольныя, без ліштваў, па 2-м паверсе дэкарыраваны лучковымі сандрыкамі. Пад завяршальным карнізам праходзіць пояс фігурных сухарыкаў. У паўночна-заходняй частцы — скразная лучковая арка-праезд з варотамі (чыгуннае ліццё).
ЛітаратураПравіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх